Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Да Эфесцаў, 6 Ліст да Эфесцаў, 6 глава

1 Дзеці, слухайце бацькоў вашых у Госпадзе, бо гэта справядліва.
2 Паважай бацьку твайго і маці; гэта першае прыказанне з абяцаннем:
3 каб добра было табе і каб быў ты даўгавечным на зямлі.
4 І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але ўзгадоўвайце іх у навуцы і напамінанні Госпадавым.
5 Нявольнікі, са страхам і трымценнем у прастаце сэрца падпарадкоўвайцеся цялесным гаспадарам вашым, як Хрысту,
6 не на вачах толькі служачы, каб людзям падабацца, але як паслугачы Хрыстовы, выконваючы волю Божую ад душы,
7 з добрай волі паслугуючы, як Госпаду, а не людзям,
8 ведаючы, што кожны, хто б зрабіў дабро, той і ад Бога атрымае, ці ён нявольнік, ці вольны.
9 І вы, гаспадары, тое самае рабіце ім, змяншаючы пагрозы, ведаючы, што іх і ваш Госпад ёсць у небе і што Ён не ўзіраецца на асобу.
10 Урэшце, браты, умацуйцеся ў Госпадзе і ў сіле магутнасці Яго.
11 Апраніцеся ў зброю Божую, каб змаглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла.
12 Бо наша змаганне не супраць цела і крыві, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць цемры [гэтага веку], супраць духаў нягоднасці ў нябёсах.
13 Дзеля таго вазьміце зброю Божую, каб маглі ў дзень ліхі абараніцца і, выканаўшы ўсё, выстаяць.
14 Дык стойце, падперазаўшы сцёгны вашы праўдаю, і надзеўшы панцыр справядлівасці,
15 і абуўшы ногі ў гатоўнасць абвяшчаць Евангелле супакою;
16 на ўсякую [нагоду] вазьміце шчыт веры, якім зможаце патушыць усе вогненныя стрэлы ліхога;
17 і вазьміце шалом збаўлення разам з мечам Духа, якім ёсць Слова Божае,
18 ва ўсякі час молячыся ўсякаю малітваю і просьбаю ў Духу, і самі чувайце з усёй трываласцю і просьбаю за ўсіх святых
19 і за мяне, каб дадзены быў мне дар слова на адкрыванне вуснаў маіх, каб пераканаўча выяўляў таямніцы Евангелля,
20 дзеля якога я прызначаны пасланцам у путах, каб у самім сабе адважыўся гаварыць так, як мне належыць гаварыць.
21 Каб жа і вы ведалі пра мае справы, што раблю, пра ўсё гэта паведаміць вам Тыхік, найдаражэйшы брат і верны паслугач у Госпадзе,
22 якога я паслаў да вас на тое, каб вы ведалі, што ў нас робіцца, і каб ён суцешыў сэрцы вашы.
23 Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.
24 Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незнішчальнасці.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Эфесцаў, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.