2 Самуэля 18 глава

Другая кніга Самуэля
Пераклад Антонія Бокуна → Новой Женевской Библии

Пераклад Антонія Бокуна

1 І палічыў Давід, народ, які з ім, і паставіў над імі тысячнікаў і сотнікаў.
2 І скіраваў Давід траціну людзей сваіх пад руку Ёава, траціну — пад руку Абішая, сына Цэруі, брата Ёава, і траціну — пад руку Іттая з Гату. І сказаў валадар народу: «Я таксама пайду з вамі».
3 І сказаў народ: «Ты ня пойдзеш, бо калі мы ўцячэм, нас ня возьмуць да сэрца. І калі загіне палова нас, нас ня возьмуць да сэрца, бо ты [адзін] — як нас дзесяць тысячаў. Дык лепш, калі ты будзеш дапамагаць нам з гораду».
4 І сказаў ім валадар: «Што добра ў вачах вашых, я зраблю». І стаў валадар у браме, а ўвесь народ праходзіў сотнямі і тысячамі.
5 І загадаў валадар Ёаву, Абішаю і Іттаю, кажучы: «Лагоднымі [будзьце] з юнаком Абсаломам». І ўвесь народ чуў загад валадара, [які быў дадзены] ўсім начальнікам адносна Абсалома.
6 І выйшаў народ [Давіда] ў поле супраць Ізраіля, і пачаўся бой у лесе Эфраіма.
7 І там атрымалі паразу Ізраільцяне перад абліччам слугаў Давіда. І была ў той дзень параза вялікая, і [загінула] дваццаць тысячаў.
8 І бой пашырыўся на ўсю зямлю тую, і лес у той дзень выгубіў народу больш, чым меч.
9 І сутыкнуўся Абсалом са слугамі Давіда, а Абсалом ехаў на муле, і мул пабег пад вялікі і сукаваты дуб, і Абсалом учапіўся [валасамі] галавы сваёй за [галіны] дуба, і павіс між небам і зямлёй, а мул, які быў пад ім, пабег далей.
10 І ўбачыў [гэта] нейкі чалавек, і паведаміў Ёаву, і сказаў: «Вось, бачыў я Абсалома, які вісіць на дубе».
11 І сказаў Ёаў чалавеку, які пра гэта паведаміў яму: «Калі ты бачыў яго, чаму ты не забіў яго на тым месцы? Я даў бы табе дзесяць срэбнікаў і адзін пояс».
12 А ён сказаў Ёаву: «Нават калі б у далоні мае ты палажыў тысячу срэбнікаў, я ніколі не падняў бы рукі сваёй на сына валадара. Бо ў вушы нашыя валадар загадаў табе, Абішаю і Іттаю: “Захавайце мне юнака Абсалома”.
13 І калі б я супраць душы сваёй учыніў падступнасьць, ніякая справа не схаваецца ад валадара, і ты сам адступішся ад мяне».
14 І сказаў Ёаў: «Не хачу марудзіць з табою». І ўзяў ён у далоні свае тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дубе.
15 І падбегла дзесяць юнакоў, збраяносцы Ёава, і ўдарылі Абсалома, і забілі яго.
16 І затрубіў Ёаў у рог, і народ вярнуўся з пагоні за Ізраілем, бо Ёаў стрымаў народ.
17 І яны ўзялі Абсалома, і кінулі яго ў лесе ў вялікую яму, і накідалі на ім вельмі вялікую купу камянёў. А Ізраільцяне ўцяклі ў намёты свае.
18 Калі яшчэ жыў Абсалом, ён паставіў сабе помнік у даліне валадарскай, бо ён казаў: «Я ня маю сына, які б захаваў памяць пра імя маё». І назваў ён помнік імем сваім. І да гэтага дня называецца ён Яд-Абсалом.
19 І сказаў Ахімаац, сын Цадока: «Пабягу і паведамлю валадару, што ГОСПАД зьявіў яму суд, [вызваляючы] ад рукі ворагаў ягоных».
20 І сказаў яму Ёаў: «Ня будзеш ты ў гэты дзень дабравесьнікам, але паведаміш іншым разам. Сёньня ты ня будзеш дабравесьнікам, бо сын валадара забіты».
21 І сказаў Ёаў Кушаніну: «Ідзі і паведамі валадару, што ты бачыў». І пакланіўся Кушанін Ёаву, і пабег.
22 І другі раз Ахімаац, сын Цадока, сказаў Ёаву: «Што б ні было, я таксама пабягу за Кушанінам!» А Ёаў сказаў: «Чаму ты хочаш бегчы, сын мой, калі няма добрай весткі».
23 [Ён сказаў]: «Што б ні сталася, пабягу». І [Ёаў] сказаў яму: «Бяжы!» І Ахімаац пабег напрасткі, і апярэдзіў Кушаніна.
24 А Давід сядзеў паміж дзьвюма брамамі, і вартаўнік хадзіў на даху брамы над мурам. І падняў ён вочы свае, і ўбачыў, і вось, чалавек бяжыць адзін.
25 І крыкнуў вартаўнік, і паведаміў валадару. І валадар сказаў: «Калі адзін, добрая вестка ў вуснах ягоных». А той бег і набліжаўся.
26 І ўбачыў вартаўнік другога чалавека, які бег, і закрычаў вартаўнік прыдзьверніку, і сказаў: «Вось, чалавек бяжыць адзін». А валадар сказаў: «Гэта таксама з добрай весткай».
27 І паведаміў вартаўнік: «Я бачу, што хада першага як бег Ахімааца, сына Цадока». І сказаў валадар: «Ён — чалавек добры, прыходзіць з добрай весткай».
28 І закрычаў Ахімаац, і сказаў валадару: «Мір!» І пакланіўся валадару абліччам да зямлі, і сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Які скарыў табе людзей, што паднялі рукі свае на гаспадара майго, валадара!»
29 І сказаў валадар: «Ці супакой у юнака Абсалома?» І сказаў Ахімаац: «Бачыў я вялікае замяшаньне, калі слуга валадара Ёаў пасылаў слугу твайго, але ня ведаю, што [было]».
30 І сказаў валадар: «Адыйдзіся і стань там». І той адыйшоў, і стаў.
31 І вось, прыйшоў Кушанін, і сказаў Кушанін: «Добрую вестку прыношу, гаспадару мой, валадар. Бо адпомсьціў ГОСПАД за цябе, [выбаўляючы] цябе з рук усіх тых, якія збунтаваліся супраць цябе».
32 І сказаў валадар Кушаніну: «Ці супакой у юнака Абсалома?» І сказаў Кушанін: «Няхай будзе з ворагамі гаспадара майго, валадара, і з усімі, якія зламысна паўсталі супраць цябе, тое самае, што з юнаком гэтым».

Новой Женевской Библии

18:1 тысяченачальников и сотников. Тысячи и сотни — воинские подразделения (см. Исх 18:21; Чис 31:14; Втор 1:15; 1Цар 8:12; 1Цар 22:7; 1Цар 29:2).

18:2 третью часть. Тактический военный прием (см. 1Цар 11:11).

Авессы. См. ком. к 2:18.

Еффея. См. 15:19−22.

18:3 не ходи. Военачальники Давида разделяли высказанное ранее Ахитофелом мнение о том, что гибель царя неизбежно обрекает войско на поражение (17:2−3).

18:4 у ворот. Т.е. у ворот Маханаима (17:24, 27). См. ком. к 19:8.

18:6 в лесу Ефремовом. Земли колена Ефремова располагались к западу от Иордана, однако настоящий контекст предполагает, что «лес Ефремов» находился за Иорданом, вероятно, в окрестностях Маханаима. Ефремляне могли распространить свои владения на восточный берег Иордана благодаря войнам.

18:8 и лес погубил народа больше, чем сколько истребил меч, в тот день. Другие примеры того, как сама природа оказывалась на стороне тех, кому в битве сопутствовал Господь: Нав 10:11−14; Суд 5:20−21; ср. 5:24; 22:8−16; 1Цар 2:10; 1Цар 7:10; 1Цар 12:17−18; 1Цар 14:15.

18:9 он был на муле. Мул являлся традиционным средством передвижения членов царского рода (13:29; 3Цар 1:33).

Авессалом запутался волосами своими в ветвях дуба. См. ком. к 14:25−26. Не столь важно, каким именно образом случилось так, что Авессалом оказался висящим «между небом и землей», — важнее в данной связи тот факт, что, согласно Втор 21:23, «проклят пред Богом всякий повешенный на дереве».

18:11 я дал бы тебе. Эти слова Иоава можно понимать либо как сожаление об упущенной возможности убить Авессалома, беспомощно висящего на дереве, либо как предложение вознаградить собеседника, если тот теперь пойдет и убьет его. В любом случае ясно, что Иоав с легкостью готов преступить запрет Давида (ст. 5).

18:12−13 Очевидно, что человек, видевший Авессалома, не разделяет отношения Иоава к приказу Давида, закономерно заключая, что если он и убьет Авессалома, то вся тяжесть вины падет именно на него, а Иоав останется в стороне.

18:16 И затрубил Иоав трубою. См. ком. к 1Цар 13:3.

18:17 огромную кучу камней. Обычай погребения недругов и преступников (Нав 7:26; Нав 8:29).

18:18 поставил себе памятник. Ср. поступок Саула в 1Цар 15:12. Повествователь с горькой иронией упоминает о памятнике, воздвигнутом для себя Авессаломом, противопоставляя ему могилу под «огромной кучей камней» (ст. 17). Уже видя себя царем Израиля, Авессалом при жизни воздвиг в свою честь памятную стеллу; но в памяти поколений он остался как изменник, чьей могилой стала груда камней. Упомянутый в данном стихе «памятник Авессалома» не следует путать с сохранившейся до наших дней позднеантичной «гробницей Авессалома» в долине Кедрона.

в царской долине. Эта долина находилась, вероятно, где-то в окрестностях Иерусалима (Быт 14:17).

нет у меня сына. Три сына Авессалома, упомянутые, но не названные в 14:27, ко времени воздвижения им стеллы либо еще не родились, либо уже умерли.

18:19 Ахимаас. Ахимаас уже служил Давиду вестником прежде (15:27, 36; 17:15−21) и теперь вновь высказывает желание быть им.

18:20 не будешь ты сегодня добрым вестником. Как можно заключить из ст. 27, выбор гонца зависел от характера сообщаемого известия. Один и тот же гонец не мог служить для передачи как добрых, так и дурных вестей. Нежелание Иоава отпускать Ахимааса к Давиду продиктовано не только опасениями за судьбу гонца, принесшего плохую весть, но и стремлением скрыть собственную радость по поводу кончины Авессалома (ст. 22).

18:25 если один, то весть в устах его. Т.е. добрая весть, так как в противном случае гонец был бы не один и не приближался бы столь уверенно и безбоязненно (ср. 19:3: «И входил тогда народ в город украдкою, как крадутся люди стыдящиеся, которые во время сражения обратились в бегство»).

18:27 это человек хороший и идет с хорошею вестью. См. ком. к ст. 20.

18:29 я видел большое волнение... но я не знаю, что там было. Воспользовавшись тем, что он прибыл раньше Хусия, Ахимаас предстает перед Давидом добрым вестником и скрывает от него участь Авессалома, о которой Ахимаас, безусловно, знал (ст. 20).

18:32 да будет... то же, что постигло отрока. В отличие от Ахимааса, Хусий не пытается скрыть от Давида смерть Авессалома, но сообщает об этом не прямо, а используя распространенный риторический оборот (1Цар 25:26), понять который для Давида не составило труда (ст. 33).

18:33 сын мой Авессалом. Пять раз повторяет Давид «сын мой» и трижды «Авессалом», что свидетельствует о глубине горя, причиненного ему смертью сына (19:4). Невзирая на все зло, которое ему сделал и еще мог бы сделать Авессалом, Давид простил вероломного сына, как прежде простил и оплакал Саула.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.