Псальмы 74 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Перевод Десницкого

 
 

Псальм Асапавы. Навука. Чаму Ты, о Божа, нас назаўсёды адкінуў? Чаму ўзгарэўся Твой гнеў на гавечкі пасты Тваёй?
 

Успомні народ Твой, што Ты адпачатку прыдбаў Сабе, адкупіў, як спадчыну Сваю, гару гэту Сыонскую, на якой Ты асеў!
 

Зьвярні стопы Твае да руінаў адвечпых: усё чыста ў Сьвятыні вораг разбурыў.
 

Рыкаюць ворагі Твае пасярод Тваіх зграмаджэньняў; панастаўлялі знакоў сваіх замест нашых сьцягаў.
 

Яны падобны да тых, што ў гушчары лясным падыймаюць сякеру,
 

і цяпер тапарамі і молатам разьбу ўсю ў ёй (Сьвятыні) крышаць.
 

Яны пусьцілі з агнём Сьвятыню Тваю, сялібу іменьня Твайго апаганілі да грунту.
 

Сказалі ў сэрцы сваім: Усё зруйнуем дазваньня! — і ўсе месцы зграмаджэньняў Божых на зямлі папалілі.
 

Знакоў нашых ня бачым мы болей; няма больш прарока, і нікога няма, хто-б ведаў, дакуль гэта будзе.
 

Дакуль, о Божа, лаяцца будзе Твой вораг? Ці вечна зьняважаць будзе вораг імя Тваё?
 

Чаму стрымваеш руку Тваю і правіцу Тваю? Вым яе з-за пазухі Тваёй і ўдар па іх!
 

Аджа Бог ёсьць Цар мой спрадвеку, што ўспамогу даваў на зямлі.
 

Ты моцай Тваёй разьдзяліў мора, пачварам марскім галовы скрышыў у вадзе.
 

Ты скрышыў галаву левьятану, яго-ж аддаў на корм у пустыні.
 

Ты выкрасаў крыніцу й паток, Ты высушыў рэкі мнагаводныя.
 

Твой ёсьць дзень і ночка Твая: Ты стварыў сьвятло і сонца.
 

Ты ўсе межы назначыў зямлі; лета й зіму — Ты іх стварыў.
 

Успомні: вораг зьняважыў Госпада, а люд шалёны над імем Тваім зьдзекуецца!
 

Не аддай зьверу лютаму душу турка твайго; не забудзь навекі грамаду бяздольнікаў Тваіх.
 

Успомні запавет Твой! Бо ў закутках зямлі поўна месц гвалту.
 

Ня дай уцісьнёнаму адыйсьціся з сорамам: няхай нешчасьлівыя й убогія хваляць імя Тваё!
 

Паўстань, о Божа’ Вядзі справу Тваю! Успомні зьнявагі штодзённыя, што церпіш ад неразумнага.
 

Не забудзь Ты голасу ворагаў, каламучаньня праціўнікаў Тваіх, што ўсьцяж узьнімаецца!
 

Примечания:

 
Пераклад Л. Дзекуць-Малея
* Зэля — гэта знак музычны, быццам сгеsсеndо; ён паказуе, што музыка, якая ціха падыгрывае, павінна зайграць мацней і адзначыць гэтым канец адрыўку, або заканчэньне песьні.
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.