1 І станецца ў апошнія дні, гара Дому ГОСПАДА будзе пастаўлена на вяршыні гор і будзе ўзвышана па-над узгоркамі, і пацякуць да яе народы.
2 І пойдуць шмат народаў, і скажуць: «Пойдзем і ўзыйдзем на гару ГОСПАДА і ў Дом Бога Якубавага, і Ён навучыць нас шляхам Сваім, і мы будзем хадзіць па сьцежках Ягоных». Бо з Сыёну выйдзе закон, і слова ГОСПАДА — з Ерусаліму.
3 І Ён будзе судзіць паміж шматлікімі народамі, і будзе дакараць народы магутныя, якія далёка; і яны перакуюць мячы свае на плугі і дзіды свае на сярпы; не падыме народ на народ мяча і ня будуць больш вучыцца ваяваць.
4 І кожны будзе сядзець пад вінаграднай лазой сваёй і пад дрэвам фігавым сваім, і ніхто ня будзе палохаць іх, бо вусны ГОСПАДА Магуцьцяў прамовілі [гэта].
5 Бо [хоць] усе народы будуць хадзіць кожны ў імя бога свайго, мы будзем хадзіць у імя ГОСПАДА, Бога нашага, на вякі вечныя.
6 У той дзень, кажа ГОСПАД, Я зьбяру кульгавых і зграмаджу выгнаных і тых, на каго Я навёў ліха.
7 І Я зраблю кульгавых рэштаю, і адкінутых — народам магутным, і ГОСПАД будзе валадарыць над імі на гары Сыён ад цяпер і на вякі.
8 А ты, Мігдал-Эдэр, узгорак дачкі Сыёну, да цябе прыйдзе і ўвойдзе [да цябе] панаваньне ранейшае, валадарства дачкі Ерусаліму.
9 Чаму ж ты цяпер усклікаеш голасна? Ці ж няма валадара ў цябе? Ці загінуў дарадца твой, што ахапіў боль цябе, як тую, што нараджае?
10 Війся і крычы [ад болю], дачка Сыёну, як тая, што нараджае; бо цяпер ты выйдзеш з гораду і будзеш жыць у полі, і пойдзеш у Бабілон; там будзеш выратаваная; там ГОСПАД вызваліць цябе з рукі ворагаў тваіх.
11 А цяпер сабраліся супраць цябе шмат народаў, кажучы: «Няхай яна будзе апаганена, і няхай нагледзяцца на Сыён вочы нашыя!»
12 Але яны ня ведаюць намеру ГОСПАДА і не разумеюць рады Ягонай, бо Ён сабраў іх, як снапы на ток.
13 Устань і малаці, дачка Сыёну, бо Я зраблю рог твой з жалеза і капыты твае зраблю з медзі, і ты скрышыш шмат народаў, і зробіш заклятым для ГОСПАДА прыбытак іхні і багацьце іхняе [аддасі] для ГОСПАДА ўсёй зямлі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Міхея, 4 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.