Сем лістоў апосталаў
У найдаўнейшых біблійных сьпісках (Ватыканскім, сінаіцкім) зьмешчаныя пасьля "Дзеяньняў Апосталаў" сем лістоў Апосталаў, названых дзеля іх паходжаньня: Адзін сьв. Якуба, два сьв. Пятра, тры сьв. Яна ды адзін сьв. Юды. З увагі на іх усеагульную дэдыкацыю, а не на аддзельных асоб, як у лістах сьв. Паўла — здаўна называлі іх таксама каталіцкімі.
Тэматыка іх розная, літэратурнай формай і зьместам яны падобны да Паўлавых, але не падаюць яны новых аб'яўленых праўдаў веры, а выясьняюць толькі ведамыя, ды высноўваюць з іх — практычныя маральныя павучэньні.
Ва ўсходніх мясцовасьцях, дзе гэтыя лісты былі напісаны — навука Апосталаў бывала часта перакручана рознымі сэктантамі і жыдоўскімі (юдэйскімі), ды гностыкамі: Сыманітамі, Мікалаітамі, Цэрынт'янамі і др. Яны запярэчвалі Боства Хрыста, Ягонае ўчалавечаньне (уцелавеньне), адмаўлялі праўдзівасьці Яго чалавечай натуры.
Вось як толькі гэтыя лісты даказваюць і выпраўляюць гэтыя блудавучэньні, іх фальшывасьць.
Апрача гэтага яны маюць вялікую гістарычную важнасьць для вывучэньня эпохі першабытнага хрысьціянства не адно для характарыстыкі гэтых гэрэзіяў.
Лісты гэтыя былі напісаны ў другой палавіне першага стагодьдзя.
Увод у ліст Якуба
У Новым Запавеце ўспамінаюцца тры Якубы:
Госпада Езуса брат страечны Якуб, сын Клеофа ("брат Госпада"). Ён па выхадзе Пятра ў другія краі стаўся галавой хрысьціянскай грамады ў Ерузаліме, адыграў вялікую роль у саборы Апосталаў у 50 г. Ён быў укаменаваны ў Ерузаліме ў 61−62 годдзе. Гэты трэці Якуб і быў аўтарам "Якуба лісту" — сябе апосталам не заве. Якубаў ліст прызначаны хрысьціянам юдэйскага паходжаньня. За межамі Палесьціны. Ён складаецца з многіх павучэньняў і перасьцярог што да хрысьціянскага жыцьця: аб пакусах, (1:2−18), аб важнасьці добрых учынкаў (1:19−27), перасьцярога не паніжаць бедных і не вывышаць багатых (2:1−13), аб валаданьні языком (3:1−12) берагчыся сьвецкіх прыманкаў (4:1−12), аб страшнай ролі самакарысных багацеяў 95:1−6) ліст Якуба прызнаецца аўтэнтычным як Ерузалімскага біскупа Якуба, напісаны паміж 40 і 60 гадамі.
Сьв. Якуб, называны Малодшым, сын Альфея і Марыі, сваячкі Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, брат Збаўцы (Гал. 1:19) па Найсьвяцейшай Маці, быў ерузалімскім біскупам. Гісторыкамі быў называны Справядлівым. Разам з Апосталам Пятром і Янам быў прызнаны за філяр Касьцёла.Нават жыды прызнавалі яго сьвятым. Ня гледзячы на гэта ў 62 годзе фанатычна раз'юшанай таўпой жыдоў быў скінуты з верху сьвятыні і ўкаменаваны.
Тэматыка лісту і канкрэтны зьмест лісту даказвае ягонае паходжаньне з Жыдоў. Ліст зьвернуты да Гэбрэяў на выгнаньні. Арыгінал у Грэцкай мове. Да IV веку ў некаторых Касьцёлах не залічалі гэтага лісту да кананічных, натхнёных кніг. Але ад палавіны IV стагодьдзя ўсе аднадушна прызнаюць за кнігу Новага Запавету, што ўрачыста зацьвердзіў Трыдэнскі Сабор.
Ліст зьмяшчае збор кароткіх і зьмястоўных маральных павучэньняў на розныя тэмы: як словы праўды, веры, аб грахах языка — мовы, аб алеях сьв. Намашчэньні — ён толькі адзін пра гэта.
Ён пра гэта ўсё піша каротка і практычна, без глыбейшага разважаньня.
Зьмест менш больш такі:
Намашчэньне хворых (5:14). Толькі Якуб піша аб сакрамэньце намашчэньня хворых.