1 Браты мае! У веры вашай у Госпада нашага Езуса Хрыста хвалебнага не аглядайцеся на асобу.
2 Бо калі б на вашае сабраньне (сход) прыйшоў чалавек з залатым пярсьцёнкам, багата адзеты ды прыйшоў таксама чалавек бедны ў брудным адзеньні
3 дык ці вы не замецілі (не зьвярнулі ўвагі, не паўважалі) на таго б пышна адзетага і ці не сказалі б: "Сядзь тут на выгодным месцы", а беднаму пэўна сказалі б: "Ты пастой там або сядзь каля маіх ног".
4 Дык ці вы ня робіце розьніцы між сабою (ці не асуджаеце сябе) і ці не стаіцёся ліхімі судьдзямі?
5 Паслухайце, браты мае даражэнькія! Ці ня выбраў Бог бедных на гэтым сьвеце на багатых вераю і на спадкаемцаў валадарства, якое абяцаў тым, што Яго мілуюць.
6 Вы ж зьневажылі беднага (ахаілі). Ці не багатыя зьдзекаваюцца над вамі і ці не яны цягаюць вас па судах?
7 Ці ж не яны бясчэсьцяць добрае Імя, Якім вы названы? (Хрысьціяне — ад Хрыстуса).
8 Дык калі па Пісаньню выпаўняеце каралеўскі закон: "Любі бліжняга свайго як самога сябе" добра робіце.
9 Калі ж аглядаецеся на асобы — дапускаецеся граха, будзеце асуджаныя Законам як праступнікі.
10 Хоць бы хто споўніў увесь Закон, а нарушыў толькі адно прыказаньне, становіцца ўва ўсім вінаватым.
11 Бо Той, Хто сказаў: не чужалож, сказаў таксама: не забівай. Дык калі не чужаложыш, але забіваеш, становішся праступнікам (парушыцелем) Закону.
12 Гаварыце і рабіце так, як людзі, каторыя будуць суджаны па Закону свабоды.
13 Таму, хто не аказаў міласэрдзя — будзе суд без міласэрдзя, бо міласэрдзе вышэй суда.
14 Што паможа (за карысьць), браты мае, каб хто казаў, што верыць, але ўчынкаў (па веры) ня меў? Ці такая вера збавіць яго?
15 Калі б брат або сястра ня мелі б у што адзецца ды ня маюць на штодзень хлеба,
16 а нехта з вас скажа ім: "Ідзеце ў супакою, абагрэйцеся і наешцеся", ды ня даў бы ім таго, што неабходнае целу, што гэта паможа?
17 Так і вера без учынкаў — сама па сабе мёртвая, пустая.
18 Можа скажа хто: "Ты маеш веру, а я ўчынкі". Дакажы ты мне веру сваю без учынкаў, а я дакажу веру са сваіх учынкаў.
19 Ты верыш, што адзін Бог? Добра робіш, але і чэрці вераць і дрыжаць!
20 Хочаш ведаць, пусты чалавеча, што вера без учынкаў пустая?
21 Ці ж не з учынкаў апраўдаўся, бацька наш Абрагам, калі склаў у ахвяру на аўтары сына свайго, Ізаака?
22 Бачыш, што вера садзейнічала яго ўчынкам, ды вера праз учынкі сталася дасканалай.
23 І збылося Пісаньне, дзе сказана: Паверыў Абрагам Богу і палічана гэта яму апраўданьне (справядлівасьць, даказаньне) і таму названы ён прыяцелем Божым.
24 Бачыце, што ўчынкі апраўдваюць чалавека, але не сама вера.
25 Падобна і распусьніца Рагаб ці не з учынкаў была апраўдана, прымаючы пасланцоў (жыдоўскіх) ды іншай дарогай іх адпраўляючы.
26 Як вось цела бяз духа — мёртвае, так вера без учынкаў мёртвая (пустая).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо Якуба, 2 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.