1 Хай з вас многія ня квапяцца быць настаўнікамі, браты мае, бо тым цяжэйшы, ведайце, атрымаем прысуд.
2 Бо ўсе мы ў шмат чым грашым. Калі хто словам не калечыць, той дасканалым чалавекам, могучым таксама авалодаць усім целам сваім.
3 Калі для падчыненьня сабе акелзаваем коні, то кіруем усім іхнім целам.
4 А вось караблі, хоць так вялікія і сільнымі вятругамі кіданыя, кіруюцца маленькім стырмном туды, куды стырновы захоча.
5 Так і язык, хоць малая частка цела — вялікую роль іграе, ды малы агеньчык вялікі лес падпальвае.
6 І язык агнём, прычынай усякай злачыннасьці. Язык спаміж усіх нашых членаў ёсьць тым, што апаганьвае ўсё цела ды сам паджыганы пякельным агнём — узбурае ўсё кругом.
7 Усе вось гатункі (прыроду) зьвяроў і птушак, гадаў ды марскіх жывёлінаў можа ўтаймаваць і сапраўды ўтаймаваная людская натура — чалавек.
8 Языка ж ніводзін чалавек ня можа ўтаймаваць, авалодаць, гэта разбураючае зло, поўнае сьмерцяноснага яду.
9 Ім хвалім Госпада і Айца ды ім жа праклінаем людзей, створаных на падабенства Божае.
10 З тых самых вуснаў выходзіць багаславенства і праклён. Не павінна так быць, браты мае!
11 Ці ж з таго самага жарала шчыліны можа выцякаць вада салодкая і горкая?
12 Ці ж можа, браты мае, дрэва фіговае радзіць вінаград, а вінаградная лаза фігі? Ці ж салоная крыніца можа даваць салодкую ваду?
13 Хто спаміж вас мудры і разважлівы? Хай пакажа гэта на справе паводзінамі з добрымі ўчынкамі і мудрасьцю растаропнасьцю
14 бо калі ў сэрцах вашых адчуваеце горкую завіднасьць і калатлівасьць, дык не зваліцеся і ня будзьце лгунамі супроць праўды.
15 Гэта мудрасьць не з гары сыходзячая, але зямная, жывёльная, шатанская.
16 Дзе бо завіднасьць (зайздрасьць) і звадкі, там безпарадак, ды ўсякая злачыннасьць.
17 А мудрасьць, што з гары (нябесная) перадусім чыстая, мірная, сціплая, уступлівая, поўная міласэрдзя і добрых пладоў, бесстаронная ды не крывадушная.
18 Да выніку справядлівасьці спрычыняюцца тыя, што вядуць сябе мірна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо Якуба, 3 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.