1 Дык жа цяпер, багацеі, плачце і галасіце ў горы, якое надыходзіць (чакае) на вас.
2 Багацьці вашы збутвелі (згнілі), адзеньні вашыя моль стачыла.
3 Золата вашае і серабро саржавела, ды іржа іхняя будзе доказам проціў вас і як агонь будзе нішчыць вашыя целы. Узбагаціліся вы на апошнія дні.
4 Вось жа чуваць голас скрыўджаных вамі жнеяў палёў вашых і іхнія ляманты дайшлі да вушэй Госпада Магуцьцяў.
5 Балявалі вы на зямлі ды жылі ў распусьце, разпасьвілі сэрцы вашыя ў дзень забойства.
6 Засудзілі і забілі вы справядлівага, а Ён не працівіўся вам.
7 Дык будзьце цярплівымі, браты, аж да прыйсьця Госпада. Як зямляроб цярпліва чакае дарагога плёну зямлі, пакуль ня сыйдзе раньні і позьні дождж.
8 Гэтак і вы будзьце цярплівымі і спасіляйце сэрцы вашыя бо набліжаецца прыход Госпадаў.
9 Не наракайце, браты, адзін на другога, каб не былі асуджаны; бо ўжо ля дзьвярэй стаіць судьдзя.
10 За прыклад, браты, вазьміце стойкасьць і цярплівасьць прарокаў, каторыя прамаўлялі ў імя Госпада.
11 Вось жа прахваляем тых, што вытрывалі. Чулі пра цярплівасьць Гіёба, ды бачылі канцавую ўзнагароду за яе ад Госпада, бо Госпад вельмі літасьцівы і міласэрны.
12 Перад усім, браты мае, не прысягайце ані на неба, ані на зямлю ані якой іншай прысягай. Кажыце вы: "Так — так, не — не", каб не папасьці пад суд.
13 Смуткуе хто з вас? Хай моліцца. Радуецца хто — хай спявае псальмы.
14 Хварэе хто з вас? Хай пакліча сьвятароў Касьцёла ды хай яны моляцца за яго, намашчаючы яго ялеям у імя Госпада.
15 І малітва з верай збавіць хворага і Госпад падыме яго, а калі б меў грахі, будуць яму адпушчаны.
16 Дык прызнавайцеся адны другім у грахах, ды маліцеся адны за другіх, каб атрымалі здароў'е (збаўленьне). Вялікую сілу мае стойкая малітва справядлівага.
17 Гал'яш быў чалавекам падобным да нас але шчыра маліўся, каб не ішоў дождж на зямлі тры гады і шэсць месяцаў.
18 Затым зноў маліўся і неба спусьціла дождж, а зямля выдала свой плён.
19 Браты мае! Калі б хто з вас адыйшоў ад праўды, а хто другі яго навярнуў.
20 Хай ён ведае, што хто навярнуў грэшніка з блуднай дарогі ягонай — збавіць душу ягону ад сьмерці ды закрые многа грахоў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо Якуба, 5 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.