1 З чаго ўзьнікаюць войны ды скуль звадкі паміж вамі? Ня скуль інакш як са страсьцяў (змысловасьці) вашых, што ўздымаюцца ў членах вашых.
2 Сквапіцеся (пажадаеце), а ня маеце, забіваеце і завідаваеце, а ня можаце здабыць. Вадзіцеся ды б'іцёся, але ня маеце, бо ня моліцеся, ня просіце.
3 Моліцеся, але не атрымоўваеце, бо блага моліцеся, стараючыся толькі задаволіць свае страсьці.
4 Чужаложнікі, ці вы ня ведаеце, што дружба (сяброўства) з гэтым сьветам ёсьць варожай Богу. Дык хто хацеў бы стацца прыяцелем гэтага сьвету, робіцца непрыяцелем Бога.
5 Можа ўважаеце, што здарма Пісаньне кажа: "Зайздросна прагне дух, Які пражывае ў нас!"
6 Дык большую дае ласку паводле таго, як сказана: "Бог працівіцца пыхлівым, а пакорным ласку дае".
7 Дык падчыняйцеся Богу, а працівіцеся д'яблу і ён уцячэ ад вас".
8 Туліцеся да Бога, а Ён прыхілецца да вас. Ачысьцеце рукі, грэшнікі, усьвяціце сэрцы — крывадушнікі.
9 Пакарыцеся (кайцеся), плачце і сумуйце, хай сьмех ваш абернецца ў жалобу, а радасьць у жаль.
10 Спакарыцеся перад Госпадам і Ён падыме вас (на духу).
11 Браты, не ачарняйце адзін другога (аднаго). Хто ачарняе брата свайго або асуджае брата свайго, той нарушае Закон ды асуджае Закон. А калі ты асуджаеш Закон, дык ты не споўніцель закону, а суддзя.
12 Адзін жа законадаўца і судьдзя, які можа збавіць або загубіць. А ты хто такі, што судзіш бліжняга?
13 Вы, што кажаце цяпер: "Сёньня або заўтра пойдзем у той ці іншы горад і пражывём там год, займемся гандлям ды заробім",
14 а ці вы ведаеце, што будзе заўтра з жыцьцём вашым! (а ці вы ведаеце, ці дажывіцё заўтрашняга дня?). Парай вы, што на хвілінку паяўляецца, а затым прападае.
15 Таму кажыце: "Калі Госпад захоча, буду жыць і зарабляць тое і сёе".
16 Вы цяпер прахваляецеся ў сваёй пыхлівасьці. Кожнае такое пустахвальства — крывадушнае, ліхое.
17 Таму той, хто можа добра рабіць, а ня робіць — грашыць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо Якуба, 4 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.