1 Хачу вось, каб вы ведалі, якую бяду я маю дзеля вас і адносна тых, якія знаходзяцца ў Лаодыцэі і дзеля тых, што ня бачылі мяне асабіста, у твар,
2 каб парадаваліся сэрцы іхнія, навучаныя міласьці і для поўнага ўзбагачэньня розуму, для паняцьця тайны Бога Айца і Хрыстуса Езуса,
3 у якім знаходзяцца ўсе скарбы мудрасьці і веды схаваныя.
4 Гэта вам кажу, каб ніхто вас не абмануў лятучасьцю слоў.
5 Бо хаця я далёкі целам, але духам з вамі я, цешуся бачачы парадае ў вас і цьвёрдасьць веры вашай у Хрыстуса.
6 Дык як прынялі Езуса Хрыстуса Госпада, у ім і жывіце,
7 укарэнены і ўбудаваныя ў Ім і ўзмоцнены верай, як і навучалася, поўныя Яму ўдзячнасьці.
8 Глядзіце, каб не збаламуціў вас хто сваёй філасофіяй і пустым ашуканствам паводле звычаю людзей, па з'явах прыроды, а не паводле Хрыстуса.
9 У Ім бо прабывае ўся паўната божства (богасьці) цялесна (на спосаб людскі), і вы ўчасьнікі Яго паўнаты.
10 Ён — галава ўсякай Вярхоўнасьці і ўлады.
11 У Ім вы атрымалі і абразаньне не рукой зробленае праз абрэзку часткі цела, але абразаньне Хрыстовае.
12 Пахаваныя з Ім у хросьце, з Ім і ўскрэсьлі праз веру ў моц Бога, які і ўскрасіў Яго з умёршых.
13 І вы, калі мёртвымі былі праз грахі і неабразаньне цела вашага, ажывіў вас Бог з Ім, адпусьціўшы вам усе грахі,
14 Ён скасаваў цырограф дэкрэту асуджаючага нас, які быў проці нас і прыняў з-паміж нас і прыбіў Яго да крыжа.
15 Разброіў моцы вярхоўнасьці і ўлады, выявіў іх адважна навід, Сам трыўмфуючы над імі.
16 Хай ніхто вас не асуджае за яду або пітво, або з прычыны дня сьвятога ці маладзіка, ці суботы,
17 што з'яўляецца ценем /знакам/ будучага, рэчаіснасьцю ж — цела Хрыстовае.
18 Ніхто хай ня зводзіць вас падымаючыся ў нібы пакоры і кульце анёлаў, якіх ня бачыць, жывучы дужа пышны змысламі цела сваиго
19 і не трымаючы галавы, ад каторай усё цела саставамі і спалучэньнямі суадзінае і скрэплена /змацаванае/ расьце на памнажэньне Божае.
20 Дык калі вы памярлі з Хрыстусам для рэчаў гэтага сьвету, чаму яшчэ, як быццам жылі вы яшчэ на сьвеце, падчыняецеся вы пастановам:
21 не чапайце, не каштуйце, не дакранайцеся.
22 Гэта ўсё праз само карыстаньне вынішчаецца, абапёртае на прыказаньнях і пастановах людскіх.
23 Гэта мае толькі выгляд мудрасьці ў забабонах, у пакорлівасьці і падуладнасьці, а не дастойнасьці якой, толькі для насычэньня цела.