Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Каласянам, 3 Пісьмо да Каласянам, 3 глава

1 Дык, калі вы ўскрэсьлі з Хрыстусам, шукайце таго, што ўгары ёсьць, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога,
2 рупіцеся пра тое, што ўзьнебнае, а не пра зямное,
3 бо вы памёршыя, і жыцьцё ваша з Хрыстусам у Богу.
4 Калі Хрыстус пакажацца, аб'явіцца жыцьцё ваша, тады і пакажацеся з Ім у хвале.
5 Авалодвайце тады членамі цела вашага, усьмярчайце похаці зямныя: распусту, нячыстасьць, любежнасьць, ліхія поцягі і сквапнасьць, якая з'яўляецца ідалапаклонствам,
6 праз іх надыходзіць гнеў Божы на дзяцей недаверства,
7 у якіх і вы калісьці прападалі, калі былі між іx.
8 Але цяпер і вы адкіньце ўсё гэта: гнеў, мсьцівасьць, злосьць, блюзьнерства і паганую гаворку з вуснаў вашых.
9 Не лжыце адны адным, зьдзеўшы з сябе старога чалавека з яго дзейнасьцямі,
10 а прыадзеўшыся ў новага, які ўсьцяж аднаўляецца на пазнаньне па ўзору Таго, які яго стварыў.
11 Дзе ўжо няма паганца, ані жыда абрэзанага ці не абрэзанага, дзікара і сцыта, вольнага і нявольніка, але ўсё ва ўсім Хрыстус.
12 Дык адзеньцеся вы як выбраньнікі Божыя, сьвятыя і ўмілаваныя ў сэрца спагаднае, у ласкавасьць, у пакорлівасьць, скромнасьць (сьціпласьць), цярплівасьць,
13 сьцярпіце адны адных, адпускайцеся адны адным (прабачайце), як і Госпад адпусьціўся (дараваў) вам, так і вы.
14 А над усё міласьць майце, якая ёсць асновай (вузлом) дасканаласьці.
15 А супакой Хрыстовы, да якога і вы пакліканы ў адмым целе, хай радуецца ў сэрцах вашых. Будзьце ўдзячныя.
16 Хай шчодра праяўляецца ў вас Слова Божае, каб з усёю мудрасьцю адны адных навучалі і напаміналі ды каб з ласкаю ў сэрцах вашых сьпявалі вы Богу псальмы, гімны і духоўныя песьні.
17 Усё што ня робіце словам ці дзеяньнем, усё ў імя Госпада Езуса Хрыстуса, дзякуючы праз Яго Богу Айцу.
18 Жоны (жонкі) будзьце паслухмянымі мужам, як належыцца ў Госпадзе.
19 Мужы, любіце жонак вашых і ня будзьце для іх суровымі.
20 Дзеці, слухайце бацькоў у ва ўсім, бо гэта падабаецца Богу.
21 Бацькі, не ўдражняйце дзяцей вашых, каб ня сталіся маладушнымі (каб не адчувалі крыўды).
22 Нявольнікі, слухайце ў ва ўсім гаспадароў дачасных, не для вока служачы, каб людзям падабацца, але ў прастаце сэрца (з боязі Бога).
23 Што ня робіце, ад душы (шчыра) рабіце, як Богу, а ня людзям,
24 ведаючы, што ў Госпада атрымаеце ў адплату насьледства, бо вы служыце Госпаду Хрыстусу.
25 Хто крыўдзіць, атрымае тое, на што заслужыў, бо ў Бога няма розьніц між людзьмі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Каласянам, 3 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.