Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

Да Піліпцаў, 3 Ліст да Піліпцаў, 3 глава

1 Урэшце, браты мае, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам тое самае мне не цяжка, вам жа яно патрэбнае.
2 Зважайце на сабак, зважайце на ліхіх работнікаў, зважайце на абразанне!
3 Бо мы ёсць абрэзаныя, якія духам служым Богу і хвалімся Ісусам Хрыстом, і не ў целе маем надзею,
4 хоць я мог бы спадзявацца і на цела. Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, дык тым больш я:
5 абрэзаны ў восьмы дзень, родам Ізраэлец з пакалення Беньяміна, Гебрай з Гебраяў, фарызей паводле закону,
6 праз руплівасць пераследаваў Царкву, адносна справядлівасці, што паводле закону, — беззаганны.
7 Але ўсё, што лічыў я здабыткам, тое дзеля Хрыста прызнаў я за марнасць.
8 Ды ўсё лічу за марнасць дзеля вышэйшага пазнання Ісуса Хрыста, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за смецце, каб Хрыста здабыць
9 і апынуцца ў Ім, маючы не маю справядлівасць, якая з закону, але тую, якая з веры ў Хрыста, якая ад Бога справядлівасць у веры,
10 каб пазнаць Яго і магутнасць уваскрэсення Яго, і супольнасць пакут Яго, каб упадобніцца смерці Яго,
11 каб такім чынам дасягнуць уваскрэсення з мёртвых.
12 Не кажу так, што я ўжо дасягнуў або ўжо стаўся дасканалым; але імкнуся, каб  здабыць, як здабыў мяне Хрыстос Ісус.
13 Браты, я не лічу сябе дасягнуўшым; толькі вось, забываючыся пра тое, што ёсць за мною, парываючыся да таго, што перада мною,
14 імкнуся да мэты, да ўзнагароды вышэйшага паклікання Божага ў Хрысце Ісусе.
15 Дык, калі хто з нас дасканалы, мы думаем так; а калі што адчуваеце інакш, і гэта Бог вам выявіць;
16 аднак чаго мы дасягнулі, так і будзем жыць.
17 Браты, будзьце паслядоўнікамі маімі і ўзірайцеся на тых, якія так жывуць, як вы маеце прыклад у нас.
18 Многія ж, аб якіх я вам часта казаў, а цяпер вось і, плачучы, кажу, жывуць, як ворагі крыжа Хрыстова,
19 лёсам іх будзе загуба, бо бог іх  — жывот, слава іх — у ганьбе іх, яны думаюць аб зямным.
20 Нашае ж бытаванне — у небе, адкуль таксама чакаем Збаўцу, Госпада Ісуса Хрыста,
21 Які пераменіць цела прыніжэння нашага на падабенства цела славы Сваёй магутнасцю, якою ўсё нават падпарадкаваць Сабе можа.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Піліпцаў, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.