Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Псальмаў, 25 Псальмаў, 25 глава

1 Давідаў. Прызнай мне, Госпадзе, справядлівасць, бо пачаў я хадзіць у бязвіннасці сваёй і не саслабею, спадзеючыся на Госпада.
2 Выпрабуй мяне, Госпадзе, і ўчыні мне іспыт, змарнуй вантробы мае і сэрца маё.
3 Бо міласэрнасць Твая ў мяне перад вачамі, і жыву я ў праўдзе Тваёй.
4 Не сядзеў я разам з мужамі марнымі, і не ўвайду разам з тымі, што дзейнічаюць спадцішка.
5 Узненавідзеў я зборышча злачынцаў і з бязбожнікамі разам не сядаю.
6 У знак нявіннасці абмыю я рукі мае і абыду кругом ахвярнік Твой, Госпадзе,
7 каб адкрыць для вушэй воклічы хвалы і паведаміць пра ўсе дзівосы Твае.
8 Палюбіў я прыстанішча дому Твайго і месца пражывання хвалы Тваёй.
9 Не губі з бязбожнікамі душы маёй і з мужамі крыважэрнымі — жыцця майго.
10 На руках іх ліхадзействы, дзясніца іх поўная хабараў.
11 Я ж пачаў хадзіць у нявіннасці сваёй, збаў мяне і пашкадуй мяне.
12 На роўнай дарозе стаіць мая нага, славіць буду Госпада ў святынях.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмаў, 25 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.