Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Псальмаў, 65 Псальмаў, 65 глава

1 Кіраўніку хору. Песня. Псальм. Усклікайце радасна да Бога, кожная зямля,
2 Псальм спявайце славе імя Яго, услаўляйце славу Яго.
3 Кажыце Богу: «Якія ж [неспасцігальна] страшныя справы Твае!» Дзеля велічнасці моцы Тваёй будуць падлашчвацца да Цябе непрыяцелі Твае.
4 Кожная зямля паклоніцца Табе і будзе спяваць псальмы Табе, праспявае Псальм імю Твайму.
5 Прыйдзіце і паглядзіце на справы Божыя, [неспасцігальна] страшны Ён у вынаходніцтвах над сынамі чалавечымі!
6 Пераўтварыў Ён мора ў сушу, і па рацэ перайдуць пехатою; там узвесялімся мы ў Ім.
7 Ён валадарыць у магуцці Сваім вечна, вочы Яго пазіраюць на народы, бунтаўнікі хай не ўзвышаюцца самі ў сабе.
8 Дабраславіце, народы, Бога нашага, і ўчыніце, каб пачуты быў голас хвалы Яго;
9 Ён прыклаў душу нашу да жыцця і не выдаў на хістанне ногі нашы.
10 Бо Ты праверыў нас, Божа наш, агнём нас выпрабаваў, як выпрабоўваюць срэбра.
11 Увёў Ты нас у пастку, усклаў беды на спіну нашу.
12 Насадзіў Ты людзей на галовы нашы, прайшлі мы праз агонь і ваду, і вывеў Ты нас да палёгкі.
13 Увайду я ў дом Твой з цэласпаленнямі; аддам Табе абяцанні мае,
14 якія прараклі вусны мае і прамовіў язык мой у бядзе маёй.
15 Тлустыя цэласпаленні прынясу я Табе з ахвяраваннем бараноў, прынясу Табе быкоў з казламі.
16 Прыйдзіце, паслухайце, што я распавяду, вы ўсе, што шануеце Бога, — што ўчыніў Ён для душы маёй.
17 Да Яго паклікаў я вуснамі маімі і ўзвялічыў языком маім.
18 Калі ж схіліўся б я да несправядлівасці ў сэрцы сваім, то не выслухае Госпад.
19 Таму выслухаў Бог, звярнуў увагу на маленне маё.
20 Дабраславёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і [не аддаліў] міласэрнасці Сваёй ад мяне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Псальмаў, 65 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Сперджена


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.