Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

2 да Карынцянаў, 6 2-i ліст да Карынцянаў, 6 глава

1 Мы, як супрацоўнікі, заклікаем вас, каб вы не надарма прынялі ласку Божую,
2 бо Ён кажа: «У час прыдатны выслухаў Я цябе ды ў дзень збаўлення ўспамог табе». Вось цяпер час прыдатны, вось цяпер дзень збаўлення!
3 Не даючы нікому магчымасці спатыкнення, каб не глуміліся са служэння,
4 ва ўсім мы яўляем сябе паслугачамі Бога: у вялікай цярплівасці, у горы, у нястачы, ва ўцісках,
5 пад ударамі, у вязніцах, у забурэннях, у спрацаванасці, у недаспаннях, у пастах,
6 у чыстасці, у мудрасці, у вялікадушнасці, у дабрыні, у Духу Святым, у непадробнай любові,
7 у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй справядлівасці ў правай і левай руцэ,
8 у пашане і ў ганьбе, у знеслаўленні і ў добрай славе; нібы ашуканцы, ды праўдамоўныя,
9 быццам няведамыя, ды вядомыя, быццам паміраючыя, а вось жывём, быццам караныя, але не забітыя на смерць,
10 як бы сумныя, але заўжды вясёлыя, быццам убогія, а ўсё ж узбагачаючыя многіх, як тыя, што нічога не маюць, а ўсім валодаюць.
11 Вусны нашы адкрыліся да вас, карынцяне, наша сэрца пашырылася.
12 Вам не цесна ў нас, але цесна ў вашых сэрцах.
13 Адгадзіцеся нам тым самым спосабам, як да сваіх дзяцей кажу: адкрыйцеся і вы.
14 Не запрагайцеся з няверуючымі ў адно ярмо. Бо што мае агульнага справядлівасць з несправядлівасцю? Або якая супольнасць святла з цемраю?
15 Альбо якая згода Хрыста з Бэліярам, або якая лучнасць веруючага з няверуючым?
16 Або якое суладдзе святыні Божай з ідаламі? Бо вы ёсць святыня Бога жывога, як кажа Бог: «Пасялюся ў іх і буду хадзіць, і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам.
17 Тамувыйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, — кажа Госпад, — і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,
18 і буду вам Айцом, а вы будзеце Маімі сынамі і дочкамі, кажа Госпад Усемагутны».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-i ліст да Карынцянаў, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.