Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Да Гебраяў, 4 Ліст да Гебраяў, 4 глава

1 Будзем высцерагацца тады таго, каб, калі яшчэ трывае абяцанне ўвайсці ў Яго супачынак, не падумаў хто з вас часам, што яго пазбаўлены.
2 Бо і нам абвешчана добрая вестка, таксама як і тым, але не дало карысці ім чутае слова, бо не спалучана было яно з вераю тых, якія чулі.
3 А мы, якія паверылі, уваходзім у супачынак, бо Ён сказаў: «Як пакляўся Я ў гневе Маім: не ўвойдуць яны ў супачынак Мой», хоць справы Яго былі скончаны ад заснавання свету.
4 Бо Ён сказаў у нейкім месцы пра сёмы дзень так: «І супачыў Бог у сёмы дзень ад усіх спраў Сваіх».
5 І вось яшчэ зноў: «Не ўвойдуць яны ў супачынак Мой».
6 Дык вось застаецца, што ўвойдуць у яго некаторыя, а тыя, якім была раней абвешчана добрая вестка, не ўвайшлі з прычыны непаслухмянасці.
7 Ды зноў вызначае Ён нейкі дзень, «сёння», кажучы праз Давіда па некаторым часе, як і перад гэтым было сказана: «Сёння, калі пачуеце голас Яго, не рабіце цвёрдымі сэрцаў вашых».
8 Калі б Ешуа ўвёў іх у супачынак, дык не было б сказана пра іншае пасля гэтага дня.
9 Дык пакідаецца святкаванне шабату для народа Божага.
10 Бо хто ўвайшоў у супачынак Яго, таксама супачне ад працы сваёй, як і Бог ад Сваёй.
11 Дык будзем старацца ўвайсці ў супачынак гэты, каб хто-небудзь не трапіў у той самы прыклад непаслухмянасці.
12 Бо жывое слова Божае і дзейснае, і вастрэйшае ад усякага меча двусечнага, і пранікае ажно да раздзялення душы і духа, суставаў і мозга касцей, і судзіць думкі і намеры сэрца.
13 Ніводнае тварэнне перад поглядам Яго не схаваецца, усё вачам Яго аголена і адкрыта, і мы перад Ім адкажам.
14 Маючы вось Першасвятара вялікага, Які прайшоў нябёсы, Ісуса, Сына Божага, будзем трымацца вызнання.
15 Бо мы маем не такога першасвятара, які б не мог нам спачуваць у нашых немачах, але падобным чынам спакушанага ва ўсім, апроч граху.
16 Хадзем жа тады з даверам да пасада ласкі, каб атрымаць міласэрнасць і знайсці ласку на спрыяльную дапамогу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Гебраяў, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.