Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Да Гебраяў, 5 Ліст да Гебраяў, 5 глава

1 Бо ўсякі першасвятар, з людзей абраны, для людзей ставіцца ў тым, што Божае, каб складаў дары і ахвяры за грахі,
2 каб мог спачуваць тым, што не ведаюць і заблукалі, бо ён і сам апанаваны нядужасцю,
3 і з-за яе ён павінен нейкім чынам як за народ, так і за сябе самога складаць ахвяры за грахі.
4 Ніхто сам сабе не возьме гэтай пашаны, але той, хто пакліканы Богам, як Аарон.
5 Так і Хрыстос не Сам Сябе ўславіў, каб стацца Першасвятаром, але Той, Які сказаў Яму: «Ты — Сын Мой, Я сёння нарадзіў Цябе»,
6 як у іншым [месцы] Ён кажа: «Ты — Святар навекі на ўзор Мэльхісэдэха».
7 Ён у дні цела Свайго моцным голасам і са слязамі прыносіў малітвы і просьбы Свае Таму, Які мог збавіць Яго ад смерці, і выслуханы быў дзеля Сваёй богаадданасці.
8 І вось, хоць быў Сынам, навучыўся з таго, што перацярпеў, паслухмянасці
9 і, выканаўшы [ўсё], стаўся для ўсіх паслухмяных Яму прычынай збаўлення вечнага,
10 названы Богам Першасвятаром на ўзор Мэльхісэдэха.
11 Пра Яго многа нам трэба было б гаварыць, але цяжка выказаць гэта, бо сталіся вы няздольнымі слухаць.
12 Адносна часу вы павінны б быць настаўнікамі, а вось вы зноў патрабуеце, каб хто вас вучыў пачаткам слоў Божых, і вы такія, што вам малако належыцца, а не цвёрдая страва.
13 Кожны з вас, хто корміцца малаком, несвядомы ў слове справядлівасці, бо ён — дзіцятка.
14 Для дарослых жа цвёрдая страва, для тых, хто праз ужыванне маюць спрактыкаваны розум, каб разабрацца, што добрае, а што благое.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Гебраяў, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.