Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Да Гебраяў, 6 Ліст да Гебраяў, 6 глава

1 Дзеля таго, мінуўшы пачаткі слова Хрыстова, уздымемся да спраў больш дасканалых, не беручыся зноў закладваць падмуркі адносна навяртання ад мёртвых учынкаў і адносна веры ў Бога,
2 навукі аб хросце, а таксама ўскладанні рук, уваскрэсенні і вечным судзе.
3 І гэта зробім, калі Бог дазволіць.
4 Бо немагчыма, каб тыя, што ўжо раз былі асвечаны, што таксама пакаштавалі дару нябеснага ды сталіся ўдзельнікамі Духа Святога,
5 якія добра пакаштавалі Божае слова і магутнасць будучага веку
6 ды адпалі, крыжуючы зноў у саміх сабе Сына Божага і зневажаючы Яго, маглі быць адноўлены да навяртання.
7 Бо зямля, што напойваецца частым дажджом і родзіць расліны на карысць тым, якія абрабляюць яе, атрымлівае дабраславенне ад Бога.
8 А калі родзіць церні і пустазелле, дык яна непрыдатная і на праклён, і канец яе — спаленне.
9 Спадзяёмся адносна вас, найдаражэйшыя, што вы лепшыя і бліжэйшыя да збаўлення, хоць мы і гаворым гэтак.
10 Бо Бог справядлівы і не забудзе ўчынкаў вашых і любові, якую выказалі вы дзеля імя Яго, вы, якія паслугавалі і паслугуеце святым.
11 Жадаем, каб кожны з вас выявіў такую ж руплівасць ва ўдасканаленні надзеі аж да канца,
12 каб не сталіся вы лянівымі, але сапраўднымі паслядоўнікамі тых, якія вераю і цярплівасцю бяруць у спадчыну абяцанне.
13 Бо Бог, даючы абяцанне Абрагаму, не маючы нікога вышэйшага, каб мог ім прысягнуць, прысягнуў Самім Сабою,
14 кажучы: «Дабраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу цябе».
15 І так, доўгі час чакаючы, атрымаў абяцанае.
16 Бо людзі вышэйшым ад сябе прысягаюць, і кожная спрэчка між імі канчаецца прысягаю на сцвярджэнне.
17 Дзеля таго і Бог, хочучы для спадкаемцаў абяцання больш выявіць непарушнасць Свайго намеру, скарыстаўся прысягай,
18 каб праз дзве нязменныя рэчы, у якіх немагчыма, каб Бог казаў няпраўду, мелі мы моцную ўцеху, мы, што збягаемся, каб узяць дадзеную нам надзею,
19 якую маем як якар душы, бяспечны і пэўны, які пранікае аж за заслону,
20 куды за нас як папярэднік увайшоў Ісус, на ўзор Мэльхісэдэха стаўшыся Першасвятаром навек.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Гебраяў, 6 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.