Мацьвея 23 глава

Евангеля подле сьвятога Мацьвея
Пераклад Яна Станкевіча → Новой Женевской Библии

Пераклад Яна Станкевіча

1 Тады Ісус пачаў гукаць грудом а вучанікам Сваім,
2 Кажучы: «На пасадзе Масеявым селі кніжнікі а фарысэі;
3 Дык усе, што-лень яны кажуць вам дзяржаць, дзяржыце й рабіце; але подле ўчынкаў іхных не рабіце, бо яны кажуць, а ня робяць:
4 Вяжуць цяжары цяжкія а нязручныя і кладуць на плечы людзём, а самы ня хочуць і палцам крануць іх;
5 Усі ж учынкі свае робяць, каб бачылі іх людзі; пашыраюць начэльнікі і доўжаць кутасы адзецьцяў сваіх;
6 І любяць першыя месцы на чэсьцях, і пярэднія лаўкі ў бажніцах,
7 І здарованьні на рынках, і каб звалі іх людзі: "Раббі, раббі!’
8 А вы не завіцеся рабінамі, бо адзін правадыр у вас — Хрыстос, усі ж вы — браты;
9 І айцом не завіце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец, каторы на нябёсах;
10 І не завіцеся правадырамі, бо адзін у вас Правадыр — Хрыстос.
11 Вялікшы з вас хай будзе вам слуга;
12 Бо хто павышае сябе, тый паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, тый павышаны будзе.
13 «Бяда вам кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, бо замыкаеце гаспадарства нябёснае перад людзьмі; бо самы ня ўходзіце і тых, што хочуць увыйсьці, ня пушчаеце.
14 Бяда вам кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што зьядаеце дамы ўдовіны, ды пад прыклепам даўгое малітвы, — за тое адзяржыце большае засуджэньне.
15 Бяда вам кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што абходзіце мора й сушу, каб прыдбаць аднаго новага верніка; і як ён стане таковым, робіце яго сынам ґегенны, удвая горшым за сябе.
16 «Бяда вам, правадыры нявісныя, каторыя кажаце: "Калі хто прысягае на дом Божы, то дарма; а калі хто прысягае золатам дому Божага, то вінен’.
17 Дурныя а нявісныя! што большае: золата ці дом Божы, пасьвячаючы золата?
18 Таксама: "Калі хто прысягае на аброчнік, то дарма; калі ж хто прысягае на дар, што на ім, то вінен’.
19 Дурныя а нявісныя і што большае: дар ці аброчнік, пасьвячаючы дар?
20 Дык хто прысягае на аброчнік, прысягае на яго і на ўсе, што на ім;
21 І хто прысягае на дом Божы, прысягае на яго й Жывучага ў ім;
22 І хто прысягае на неба, прысягае на пасад Божы і Седзячага на ім.
23 «Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што даіце дзесяціну зь мяты, кропу а кмену, і пакінулі цяжшае ў Законе: суд, міласэрдзе а веру; гэта належыла рабіць, і гэнага не пакідаць.
24 Правадыры нявісныя, што цэдзіце камара, а вярблюда глытаеце!
25 «Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што чысьціце звонку коўні а місы, прымеж таго ўнутры поўныя дзярлівасьці а няўзьдзержлівасьці.
26 Фарысэю нявісны! ачысьці ўперад нутр коўні а місы, каб чыстай была й навоннасьць іх.
27 «Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што падобныя да пабяляных грабоў, каторыя знадворку здаюцца харошыя, а ўнутры поўныя касьцей памерлых і ўсялякае брыды.
28 Гэтак і вы з выгляду здаіцеся людзём справядлівымі, а ўнутры поўныя двудушнасьці а бяспраўя.
29 «Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі, што становіце грабы прарокам, і прыбіраеце помнікі справядлівых,
30 І кажаце: "Калі б мы былі за дзён айцоў нашых, то ня былі б сябрамі іх у крыві прарокаў’.
31 Гэткім парадкам вы самы на сябе сьветчыце, што вы сынове тых, каторыя прарокаў пазабівалі.
32 Дапаўняйце ж і вы меру айцоў сваіх.
33 «Гады, родзе, яшчарыны! як уцячыцевы ад засуджэньня да Ґегенны?
34 «Затым, вось, Я пасылаю да вас прарокаў а мудрыцоў а кніжнікаў; і вы іншых заб’іце а ўкрыжуеце, а іншых будзеце біць у школах сваіх і гнаць ізь места да места.
35 Так прыйдзе на вас уся кроў справядлівая, разьлітая на зямлі, ад крыві Авеля справядлівага аж да крыві Захары Варашонка, каторага вы забілі памеж дому Божага і аброчніка.
36 Запраўды кажу вам, усе гэта прыйдзе на род гэты.
37 «Ерузаліме, Ерузаліме, што забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе; колькі разоў Я хацеў зьберці дзеці твае, як кураводка зьбірае кураняты свае пад крылы, і вы не захацелі!
38 Вось, застанецца вам дом вашы пусты.
39 Бо кажу вам: ніяк не абачыце Мяне адгэтуль, пакуль не гукніце: "Шчасьлівы Йдучы ў імя Спадарова!’»

Новой Женевской Библии

23:1−39 Некоторые полагают, что эта глава — еще одна речь Иисуса (тогда получается 6 речей, а не 5; см. Введение: Характерные особенности и темы) или же часть Его эсхатологической речи в гл. 24−25. Как бы то ни было, она не заканчивается фразой «И когда Иисус окончил...», и, в отличие от других пяти, в конце Иисус обращается к Своим противникам. Скорее, ее следует воспринимать как часть повествования, отражающую пророческое служение Христа («Горе вам, вожди слепые...»; см. ком. к 23:13−36). Однако она связана и со следующей речью, т.к. объясняет причину осуждения Иерусалима.

23:2 на Моисеевом седалище. Хотя Иисус везде осуждает книжников и фарисеев за то, что в исполнении закона они придерживаются человеческих, устных традиций и казуистическими доводами уклоняются от духа закона (ст. 13−32; 15:1−9), здесь Он признает, что они вправе занимать места учителей закона (Втор 17:8−13).

23:4 См. статью «Законничество».

23:8−10 Запрещая называть кого-нибудь «учителем» (ст. 8), «отцом» (ст. 9) и «наставником» (букв.: «вождем», «тем, кто ведет», ст. 10), Иисус не отменяет иерархической структуры в Церкви или обращения по должности (см. Деян 20:17; 1Кор 9:1; 1Тим 3:1, 2, 8, 12; Тит 1:5−7). Он, скорее, предостерегает против искушения присвоить людям ту власть и те прерогативы, которые принадлежат одному только Богу.

23:13−36 В Евангелии Луки (11:37−54) Иисус прежде этого шесть раз провозгласил: «Горе вам...» Данная серия из семи «горе вам...» имеет форму пророческого провозглашения. Бог, в соответствии с постановлениями завета, начинает тяжбу против Своего народа и возвещает, что проклятия эти непременно сбудутся. (Ср. Ис 5:8−23; Ав. 2:6−20). Пророчества эти — не приговор, они вызваны тем, что Бог печется о Своем народе и ждет от него покаяния (ст. 37−39).

23:13 лицемеры. См. ком. к 6:2.

затворяете Царство Небесное. Книжники и фарисеи отвращали людей от Христа и Его правды. Ученики должны совершать обратное, открыто провозглашая Евангелие.

23:15 геенны. См. ком. к 5:22. Людей обращали не в иудейство, а в фарисейство, в законничество, чем лишали возможности обрести ту праведность, которую дает вера.

23:16 если кто поклянется. См. 5:33−37. Казуистичность клятв напоминает детское обещание, когда ребенок дает слово, тайком скрестив пальцы. Бог хочет, чтобы дети Его были абсолютно правдивы (5:37).

23:24 комара... верблюда. Комар был самым мелким из нечистых животных, верблюд — самым крупным. На арамейском здесь игра слов, имеющих сходное звучание.

23:26 См. 15:11.

23:35 Преследуя Христа, фарисеи отождествили себя со своими предшественниками — убийцами. Примечательно, что Иисус говорит: «Захарии... которого вы убили».

от Авеля... до... Захарии. Авель — первый человек, которого убили за праведность (Быт 4:8). Кто такой Захария, не совсем ясно, в каждой гипотезе — свои трудности. Наиболее вероятны следующие: 1) пророк (Зах 1:1), сын Варахиин; однако неизвестно, был ли он убит; 2) Захария, сын Варуха, убитый зилотами и упоминаемый у Иосифа Флавия («Иудейская война», 4:334−44); он был убит в храме или около храма, но, вероятно, не между храмом и жертвенником; 3) Захария, сын Иодая, последний из мучеников, упоминаемых ВЗ, согласно еврейскому расположению книг Библии (2Пар 24:20−22). Он был убит во дворе храма по приказу царя Иоаса.

Если бы не слова «сына Варахиина», последняя гипотеза была бы самой вероятной; тогда фраза «от Авеля... до Захарии» обозначала бы «от первого до последнего мученика в еврейском каноне». Можно предположить, что слова эти добавил ранний переписчик (у Луки они отсутствуют).

23:36 Наказание «рода сего» — разрушение Иерусалима и храма в 70 г. по Р.Х. (см. ком. к 24:34).

23:39 не увидите Меня... доколе. Некоторые толкуют эти слова как обещание обращения иудеев в конце времен (Рим 11:25−32), хотя у Матфея, судя по контексту, речь идет, скорее, о суде над народом израильским и о даровании завета Израилю духовному, в который войдут и язычники, и верные иудеи (ст. 38, ср. 21:43).



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.