Выхад 5 глава

Другая кніга Масеява: Выхад
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии МакДональда

Пераклад Яна Станкевіча

1 І потым прышлі Масей а Аарон, і сказалі Фараону: «Гэтак кажа СПАДАР, Бог Ізраеляў: "Адпусьці люд Мой, і яны будуць сьвяціць Імне на пустыні"».
2 І Фараон сказаў: «Хто такі СПАДАР, каб я паслухаў голасу Ягонага адпусьціць Ізраеля? Я ня знаю СПАДАРА і таксама Ізраеля не адпушчу».
3 І яны сказалі: «Бог Гэбрэяў стрэўся з намі, дазволь нам пайсьці, калі ласка, тры дні дарогі на пустыню, і абрачэм СПАДАРУ, Богу нашаму, каб ня выцяў нас морам або мячом».
4 І сказаў ім кароль Ягіпецкі: «Нашто, Масею а Аароне, перакажаеце люду ў ягонай працы? Ідзіце да цяжараў сваіх».
5 І сказаў Фараон: «Вось, чысьлены цяпер люд у зямлі гэтай, а вы прычыняеце, каб яны перасталі займацца цяжарамі сваімі».
6 І расказаў Фараон таго дня прыганятым люду і нагляднікам над імі, кажучы:
7 «Наперад не давайце людзём саломы рабіць цэглу, як учорах а заўчора; няхай яны ходзяць і зьбіраюць салому сабе.
8 А лік цэглы, каторы яны робяць, як учорах а заўчора вы налажыце на іх і ня меншыце зь яго; бо яны ляныя, затым і крычаць: "Пойдзем, абрачэм Богу нашаму".
9 Няхай пацяжэе работа над людзьмі, хай яны робяць і не займаюцца манлівымі гаворкамі».
10 І вышлі прыганятыя люду і нагляднікі ягоныя, і сказалі люду, кажучы: «Гэтак кажа Фараон: "Не даю вам саломы;
11 Самы йдзіце, бярыце сабе салому, ідзе знойдзеце. А з работаў вашых нічагусенькі ня менее"».
12 І рассыпаўся люд па ўсёй зямлі Ягіпецкай, зьбіраць іржэўнік замест саломы.
13 А прыганятыя прынукалі, кажучы: «Канчайце норму работы свае ў дзень яе, як калі была салома».
14 І білі нагляднікаў із сыноў Ізраелявых, каторых пастанавілі над імі прыганятыя Фараонавы, кажучы: «Чаму ня скончылі вы заўчора, учора й сядні прызначанае вам нормы вырабляньня цэглы, як было дагэтуль?»
15 І прышлі нагляднікі сыноў Ізраелявых, і крычэлі на Фараона, кажучы: «Чаму ты так абходзішся із слугамі сваімі?
16 Саломы не даюць слугам тваім, а цэглу, кажуць нам, рабіце. І вось, слугаў тваіх б’юць; і грашыць люд твой».
17 Але ён сказаў: «Дзяньгубы вы, дзяньгубы; затым вы кажаце: "Ідзіма й абрачыма СПАДАРУ".
18 І цяпер пайдзіце, рабіце, і саломы не дадуць вам, а прызначаную цэглу давайце».
19 І абачылі нагляднікі сыноў Ізраелявых сябе ў бядзе ў словах: «Ня меншыце цэглы, а кажны дзень рабіце норму таго дня».
20 І стрэлі яны Масея а Аарона, каторыя стаялі, сустрэць іх, як яны вышлі ад Фараона,
21 І сказалі ім: «Няхай глядзіць СПАДАР на вас і судзе, бо вы зрабілі нас непахнючымі ў ваччу Фараона і ў вачох слугаў ягоных, каб даць меч у рукі іх забіць нас».
22 І зьвярнуўся Масей да СПАДАРА, і сказаў: «СПАДАРУ, чаму Ты ліха дзеяў гэтаму люду, чаму ты паслаў мяне?
23 Бо адгэнуль, як я прышоў да Фараона, каб гукаць імям Тваім, пагоршылася люду гэтаму; а выбавіць, — Ты ня выбавіў люду Свайго!»

Комментарии МакДональда

IV. МОИСЕЙ И фАРАОН: ВЕЛИКОЕ ПРОТИВОСТОЯНИЕ (5:1 — 7:13)

А. Первое противостояние (5:1 — 7:6)

5:1 В 3 главе, 18 стихе Бог повелел Моисею взять с собой старейшин и пойти с ними к фараону. Затем Бог назначил Аарона говорить от лица Моисея (4:14−16). Поэтому вместо старейшин с Моисеем пошел Аарон. Воля Божья выражалась в весьма недвусмысленных словах: «Отпусти народ Мой».

5:2−13 Когда Моисей с Аароном объявили фараону свой первый ультиматум, он обвинил их в том, что они отвлекают народ от работы. И заставил народ работать еще больше. Теперь израильтяне должны были сами собирать солому для обжига кирпичей, изготавливая при этом столько же кирпичей, сколько и раньше. Фараон требовал от евреев невыполнимого, обращаясь с ними, как нацисты обращались с заключенными в концлагерях. Народу пришлось ходить по всему Египту, собирая жниво вместо соломы. В еврейском подлиннике видно, с каким презрением относились к этим угнетенным людям. Коул обращает также внимание на то, что жесткое и шероховатое жниво было плохим заменителем соломы.

5:14−23 До этого евреям приносили солому. Она использовалась для укрепления кирпичей и для того, чтобы кирпичи не прилипали к форме, в которой их выжигали. Надзирателей-евреев били за невыполнение нормы. Они обратились к фараону с протестом, но он не стал их слушать. Тогда они стали винить во всем Моисея и Аарона, а Моисей, в свою очередь, стал жаловаться Богу. Обвинения изнутри, исходящие от народа Божьего, зачастую тяжелее сносить, чем преследования извне.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.