Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Эклезіяста, 10 Эклезіяста, 10 глава

1 Мёртвая муха робіць сьмярдзючым алей, і вылівае яго знаўца пахошчаў. Больш важыць малое глупства, чым мудрасьць і слава.
2 Сэрца мудрага [зьвяртаецца] ў правы бок, а сэрца дурня — у левы.
3 Нават калі дурны ідзе дарогаю, яму не хапае розуму, і ён пакажа ўсім, што дурны.
4 Калі гнеў вялікага пана ўзьнімецца супраць цябе, заставайся на месцы сваім, бо цьвярозыя паводзіны залагоджваюць вялікія правіны.
5 Ёсьць ліха, якое я бачыў пад сонцам, нібыта памылка, якая выходзіць ад аблічча ўладара:
6 дурань пастаўлены на высокасьці вялікай, а багатыя сядзяць нізка.
7 Бачыў я слугаў на конях, і князёў, якія як слугі, ідуць па зямлі.
8 Хто капае яму, той упадзе ў яе, а таго, хто ломіць агароджу, укусіць зьмяя.
9 Хто перасоўвае камяні, можа скалечыцца імі, і хто коле дровы, можа быць у небясьпецы ад іх.
10 Калі ступіцца жалезная [сякера] і лязо яе не навострана, трэба больш прыкладаць сілы, але больш карысьці будзе скарыстацца мудрасьцю.
11 Калі ўкусіць зьмяя незагавораная, няма ўжо карысьці ад таго, хто ўмее загаворваць.
12 Словы вуснаў мудрага — прыемнасьць, але вусны дурня губяць яго самога.
13 Пачатак словаў вуснаў ягоных — глупота, а канец [прамовы] вуснаў ягоных – ліхое шаленства.
14 Бязглузды памнажае словы, хоць ня ведае чалавек, што будзе потым, і што пасьля яго станецца, хто распавядзе яму?
15 Праца дурняў стамляе іх, бо ня ведае ён [нават], як дайсьці ў горад.
16 Гора табе, зямля, калі валадар твой — юнак, і калі твае князі ад раніцы ядуць.
17 Шчасьлівая зямля, калі валадар — сын шляхетных, калі князі ядуць у час [адпаведны] для спасіленьня, а не каб нажэрціся.
18 Дзе лянота, там правісае столь, і дзе апушчаны рукі, там працякае дом.
19 Дзеля забавы ладзяць банкет, і віно разьвесяляе жыцьцё, а срэбра адказвае за ўсё.
20 Нават у думцы сваёй не кляні валадара, і ў спальні сваёй не кляні багатага, бо птушкі нябесныя занясуць голас твой, і тыя, што маюць крылы, распавядуць слова.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эклезіяста, 10 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.