Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

2 Пятра, 2 2-е Пасланне Пятра, 2 глава

1 Былí і лжэпраро́кі ў наро́дзе, як і сярод вас бу́дуць ілжэвучы́целі, што прынясу́ць згу́бныя е́расі і, адрака́ючыся ад Уладара́, Які адкупíў іх, навяду́ць са́мі на сябе ху́ткую пагíбель.
2 І многія пойдуць усле́д іхняй распу́снасці, і з-за іх шлях íсціны будзе знясла́ўлены.
3 І ў хцíвасці з хíтрымі сло́вамі будуць нажыва́цца на вас; прысу́д ім даўно гато́вы, і пагíбель іх не дрэ́мле.
4 Бо калі Бог не пашкадава́ў а́нгелаў, якія саграшы́лі, а ў пу́тах це́мры кíнуў іх у пе́кла і аддаў, каб захава́ны былí на суд для пакара́ння;
5 і калі не пашкадава́ў старажы́тнага све́ту, а збяро́г васьмяры́х, у тым лíку Ноя, прапаве́дніка пра́веднасці, навёўшы пато́п на свет бязбо́жных;
6 і калі гарады́ Садо́ма і Гамо́ры спапялíў, асудзíўшы на знішчэ́нне і да́ўшы пры́клад таго, што чака́е бязбо́жнікаў,
7 а пра́веднага Лота, прыгне́чанага распу́снымі паво́дзінамі беззако́нных, вы́ратаваў,
8 бо гэты пра́веднік, жывучы́ сярод іх, з дня ў дзень паку́таваў душою пра́веднай, ба́чачы і чу́ючы беззако́нныя спра́вы, —
9 то ве́дае Гасподзь, як збаўля́ць набо́жных ад спакушэ́ння, а беззако́нных захо́ўваць да дня суда́ для пакара́ння,
10 асабліва ж тых, якія ідуць за нячы́стымі пажа́днасцямі пло́ці і пагарджа́юць ула́дамі, наха́бнікаў самазадаво́леных, якія не бая́цца зневажа́ць вышэ́йшых,
11 тады як а́нгелы, бо́льшыя па магу́тнасці і сіле, не прамаўля́юць на іх перад Госпадам знява́жлівага асуджэ́ння.
12 Яны, як неразу́мныя жывёлы па прыро́дзе, наро́джаныя, каб іх лавíлі і вынішча́лі, зневажа́юць тое, чаго не разуме́юць; яны будуць знíшчаны, як і тыя вынішча́юцца;
13 яны атрыма́юць распла́ту за беззако́нні, бо знахо́дзяць асало́ду яны ў штодзённым раскашава́нні; бессаро́мнікі і распу́снікі, яны це́шацца ў ашука́нствах сваіх падчас засто́лляў з вамі;
14 вочы ў іх поўныя пралюбадзе́йства і несупы́ннага граху́; яны зава́бліваюць нетрыва́лыя ду́шы; яны ма́юць сэ́рцы, звы́клыя да нажы́вы; гэта сыны́ пракля́цця;
15 пакíнуўшы прамы́ шлях, яны заблудзíлі, пайшо́ўшы шля́хам Валаа́ма, сы́на Васо́равага, які палюбíў пла́ту няпра́ведную,
16 але быў вы́крыты ў сваім беззако́нні: бязмо́ўная аслíца, прамо́віўшы чалавечым го́ласам, спынíла безразва́жнасць праро́ка.
17 Яны — бязво́дныя крынíцы, хма́ры, бу́раю гна́ныя, якім прыгатава́ны змрок вечнай цемры.
18 Бо, прамаўля́ючы пыхлíвыя і пусты́я словы, яны да пло́цкіх пажа́днасцей і разбэ́шчанасці прыва́бліваюць тых, хто толькі што аддалíўся ад тых, якія жыву́ць у аблу́дзе;
19 абяца́юць ім свабоду, самі бу́дучы раба́мі распу́сты; бо хто кім перамо́жаны, той таму і раб.
20 Бо, калі яны, пазбе́гнуўшы нечыстаты́ свету праз пазна́нне Госпада і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста, потым зноў заблы́тваюцца і паддаю́цца ёй, то апошняе стано́віцца для іх го́ршым за пе́ршае.
21 Лепш было́ б ім не спазна́ць шля́ху пра́веднасці, чым, спазна́ўшы, вярну́цца назад ад да́дзенай ім святой за́паведзі.
22 Але з імі адбыва́ецца паво́дле праўдзíвай пры́маўкі: саба́ка вярта́ецца да бляво́ціны сваёй, і: вы́мытая свіння́ ідзе валя́цца ў бру́дзе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-е Пасланне Пятра, 2 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.