Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

2 Пятра, 2 2-i ліст Пётры, 2 глава

1 Былі ж у народзе і фальшывыя прарокі, як і ў вас бываюць настаўнікі-ашуканцы, якія ўцягваюць у згубныя герэзіі і, адцураўшыся Таго Валадара, Які іх адкупіў, рыхтуюць самі сабе скорую загубу.
2 І многія пойдуць слядамі іх распусты, і дарога праўды з-за іх знеслаўляцца будзе.
3 І яны ў хцівасці будуць лавіць вас ілжывымі словамі, але прысуд на іх даўно гатовы, і згуба іх не дрэмле.
4 Бо калі зграшыўшых анёлаў Бог не пашкадаваў, але, звязаўшы путамі пякельнай цемры, аддаў захаваць на суд;
5 і калі не пашкадаваў першага свету, а ўхаваў толькі васьмярых з Ноем, прапаведнікам справядлівасці, наводзячы патоп на бязбожны свет;
6 таксама гарады Садом і Гамору, ператварыўшы ў попел, асудзіў на згубу, даючы прыклад кары для тых, што будуць бязбожнымі ў будучыні,
7 і выратаваў справядлівага Лота, прыгнятаемага распуснымі паводзінамі нягоднікаў, —
8 бо гэты справядлівы, пражываючы сярод іх, з дня на дзень пакутваў сваёй справядлівай душою ад іх бязбожных учынкаў, каторыя бачыў і аб каторых чуў, —
9 дык ведае Госпад, як пабожных выратаваць ад спакушэння, а несправядлівых захаваць на пакаранне ў дзень суда,
10 а перад усім тых, што ідуць за целам у нячыстай пажадлівасці і пагарджаюць начальствам; нахабнікаў, пыхліўцаў, што не баяцца блюзніць на вышэйшых,
11 у той час як анёлы, большыя за іх сілай і магутнасцю, не выносяць перад Госпадам зневажальнага суду.
12 Яны, як неразумныя жывёлы, што прызначаны з натуры сваёй на злаўленне і знішчэнне, блюзняць на тое, чаго не разумеюць, ды ў псаванні сваім будуць знішчаны,
13 яны атрымаюць плату за несправядлівасць. За асалоду ўважаюць штодзённую раскошу; сараматнікі і агіднікі, асалоду знаходзяць у распуснасці сваёй, банкетуючы з вамі.
14 Вочы іх поўныя чужаложства і няспыннага граху, зводзяць яны душы хісткія; сэрцы іх апанаваны хцівасцю, яны — дзеці праклёну;
15 сышоўшы з простага шляху, заблукалі ды пайшлі дарогай Балаама Басорава, які ўзлюбіў плату за несправядлівасць,
16 але быў выкрыты ў сваім беззаконні: пад’ярэмная жывёла, нямая, прамовіўшы чалавечым голасам, стрымала неразумнасць прарока.
17 Яны — крыніцы без вады, воблакі, бураю гнаныя, якія чакае туман цемры на векі.
18 Пыхліва і марна гаворачы, яны прывабліваюць да пажадлівасці цялеснай і распусты тых, хто ледзь уцёк ад жывучых у аблудзе;
19 абяцаюць ім свабоду, а самі — нявольнікі псавання; бо хто кім пераможаны, той таго і нявольнік.
20 Бо калі, пазбегнуўшы брыдот свету праз пазнанне Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста, але зноў заблытаўшыся ў іх, імі перамагаюцца, дык апошняе зрабілася ім горшым за першае.
21 Лепш было б ім дарогі справядлівасці не ведаць, чым, пазнаўшы, адвярнуцца назад ад дадзенага ім святога прыказання.
22 Споўнілася бо на іх тое, аб чым слушна кажа прыказка: «Сабака вярнуўся да сваіх рыготаў, а свіння памытая — да качання ў брудзе».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-i ліст Пётры, 2 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.