Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Ераміін Плач, 5 Ераміін Плач, 5 глава

1 Успомні, Госпадзе, што над намі зьдзейсьнілася; паглядзі, падзівіся на паганьбеньне нашае:
2 спадчына нашая перайшла да чужых, дамы нашыя — да іншапляменцаў;
3 Мы асірацелі, бяз бацькі; маці нашыя — аўдавелі.
4 Ваду сваю п’ем за срэбра, дровы нашыя нам за грошы даюць.
5 Нас паганяюць у карак, мы працуем — і ня маем спачыну.
6 Працягваем руку да Егіпцянаў, да Асірыянаў, каб наесьціся хлеба.
7 Бацькі нашыя грэшнікі: іх больш няма, а мы кару нясем за беззаконьні іхнія.
8 Рабы пануюць над намі, і няма каму выбавіць з-пад рукі іхняй.
9 Свой хлеб здабываем з пагрозай жыцьцю ад меча.
10 Счарнела, як печ, нашая скура ад пякучага голаду
11 Жанок на Сіёне няславяць, дзяўчат — у гарадах Юдэйскіх.
12 Князі павешаны рукамі іхнімі, абліччы старцаў не ўшанаваны.
13 Юнакоў бяруць да жорнаў, і падлеткі падаюць пад ношкамі дроў.
14 Старцы не сядзяць больш каля варотаў; хлапцы не сьпяваюць.
15 Аціхла радасьць сэрца нашага: карагоды нашыя ў енк абярнуліся.
16 Упаў вянок з галавы нашай; гора нам, што мы зграшылі!
17 Ад гэтага вось зьнемаглося нашае сэрца; ад гэтага нашыя вочы зацьміліся.
18 Ад таго, што апусьцела гара Сіён, лісы ходзяць па ёй.
19 Ты, Госпадзе, жывеш вечна; трон твой — род у род.
20 Дзеля чаго зусім забываеш нас, пакідаеш на доўгі час?
21 Навярні нас да Цябе, Госпадзе, і мы навернемся; абнаві дні нашыя, як спрадвеку было.
22 Няўжо ты зусім адкінуў нас, прагневаўся на нас бязь меры?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ераміін Плач, 5 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.