Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Ламентацыі, 5 Ламентацыі Ярэміі, 5 глава

1 «Прыпомні, Госпадзе, што нас напаткала; глянь і прыгледзься да нашай брыдоты.
2 Спадчына наша прыпала чужынцам, чужаземцам — дамы нашы.
3 Сталіся мы сіротамі без бацькі, а маці нашы — быццам удовы.
4 Ваду сваю за грошы купляем, за сваё дрэва грошы плацім.
5 Падганяюць нас з ярмом на шыі, замучаным не даюць супачынку.
6 Да Егіпта выцягвалі мы рукі і да Асірыі, каб наесціся хлеба.
7 Бацькі нашы награшылі, і няма іх, а мы нясём на сабе іх злачыннасць.
8 Слугі пануюць над намі, і няма нікога, хто б адкупіў з рук іх.
9 З небяспекаю для жыцця нашага здабываем хлеб сабе на віду меча ў пустыні.
10 Наша скура, як печ, разгарэлася ад страшэннага голаду.
11 На Сіёне паганілі жанчын, а дзяўчат — па гарадах Юды.
12 Князі павешаны рукамі іх, і да аблічча старых не мелі пашаны,
13 юнакі жорны насілі, хісталіся хлопчыкі пад бярвеннямі.
14 Старэйшыны пакінулі браму, моладзь жа — свае карагоды песенныя.
15 Знікла з сэрцаў нашых радасць, у жалобу змяніліся нашы скокі.
16 З галавы нашай спаў вянец, гора нам, бо мы награшылі!
17 Таму сумным сталася сэрца наша, таму і зацямніліся вочы нашы,
18 дзеля гары Сіён, бо яна апусцела: лісы шнуруюць па ёй.
19 Але Ты, Госпадзе, трываць будзеш вечна, Твой пасад з пакалення ў пакаленне.
20 Чаму навек хочаш пра нас забыцца, чаму на доўгія дні Ты нас пакідаеш?
21 Навярні нас, Госпадзе, да Цябе, і мы вернемся, аднаві дні нашы, як ад пачатку.
22 Ці ж назаўсёды нас адпіхаеш? Ці так ужо моцна на нас злуешся?»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ламентацыі Ярэміі, 5 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.