Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

1 Пятра, 3 1-е пісьмо Пётры, 3 глава

1 Таксама і вы жоны (жонкі) падчыняйцеся мужам сваім, каб нават тады, калі некаторыя з іх ня слухаюць павучэньня (слова), праз самыя паводзіны жон прыхіліліся б да веры без павучэньня (слова).
2 Калі будуць наглядаць вашае, поўнае боязі, сьвятое паступаньне (павадзеньню).
3 Хай вас упрыгожвае не навонкі: зачоска валасоў, ані залатыя пярсьцёнкі, ані стройныя сукні,
4 але ўвонкі (унутры) дабрата сэрца чалавечага, непахісная мірнасьць (спакойнасьць), спагадлівасць духа (душэўная), каторыя дарагімі ў вачах Божых.
5 Так і калісьці сьвятыя жоны, паклаўшы надзею ў Богу, строіліся і былі падлеглымі сваім мужам.
6 Так і Сара была паслухмянай Абрагаму, завучы яго сваім гаспадаром (панам). І вы яе дочкамі, дабрадзейкі, і не баіцеся (адчувайце) ніякага страху.
7 Такжа і вы мужы, у супольным жыцьці, лічыцеся разумна з слабейшай жаночай натурай. Паважайце жоны як тых, што яўляюцца спадкаемцамі, жыцьця, каб не стаўляць перашкод вашым маленьням.
8 На канец будзьце ўсе аднадумнымі, спагадныя, поўныя брацкае любові, міласэрныя, пакорнымі.
9 Не адгаджайце злом (ліхам) за зло (ліха), ані пракляцьцем за праклён. Напроціў — багаслаўляйце. На тое вы пакліканы, каб успадкаемчылі багаславеньне.
10 "Бо хто хоча любіць жыцьцё ды аглядаць шчасьлівыя дні, хай зьдзержыць (стрымае) язык ад зла (ліха), і вусны — каб не гаварылі подступу (падманна).
11 Няхай адступіцца ад зла (ліха), а робіць добра, хай спаганяе мір (супакой), ды хай ідзе за ім.
12 Бо вочы Госпадавы на справядлівых, а вушы Ягоны на іх просьбы: аблічча Госпада проціў тых, што чыняць зло (блага).
13 Хто вам пашкодзіць, калі будзеце рупіцца пра дабро?
14 А калі б вы нават пацярпелі дзеля справядлівасьці — вы багаслаўлены (шчасьлівыя). Не палохайцеся іхніх пагрозаў ды не трывожцеся.
15 Госпада Хрыста мейце ў сэрцах за Сьвятога і нарыхтовы заўсёды да абароны адносна кожнага, хто патрабуе ад вас адказу, аб прабываючай у вас надзеі.
16 У спагаднасьці і боязі Божай беражыце чыстае сумленьне, каб тыя, што ачарняюць вашыя добрыя паводзіны ў Хрысьце адчулі сорам вось таму, што вас несправядліва ачарнялі.
17 Бо такой воля Божая, каб лепш цярпець добра робячы, нячым чынячы зло.
18 Хрыстус таксама раз памёр за грахі — справядлівы — за несправядлівых, каб вас давесьці да Бога і забіты, праўда што да цела, але пакліканы Духам да жыцьця.
19 У Ім пайшоў вясьціць збаўленьне нават духам замкнутым у вязьніцы.
20 Калісьці пры будове Аркі (Каўчэга), у якой ледзь восем асоб уратаваліся праз ваду, гэтыя духі былі непаслухмяныя, злоўжывалі Божаю цярплівасьць.
21 Цяпер таксама па гэтаму ўзору (фігуры) збаўляе вас вада (яна) праз хрост, не праз абмыцьцё бруду цела, але праз просьбу да Бога аб чыстае сумленьне дзеля ўваскрасеньня Езуса Хрыста.
22 Ён узыйшоў у неба і сядзіць па правіцы Бога, падчыніўшы сабе анёлаў, і Улады Магуцьці.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо Пётры, 3 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.