1 Старэйшых сярод вас, прашу я таксама старэйшы, а прытым сьведка Хрыстовых цярпеньняў ды ўдзельнік тае хвалы, якая мае аб'явіцца:
2 пасьвіць статак Божы, які пры вас, берагчы яго ня пад прымусам, але з сваёй волі, як хоча Бог; не дзеля нягодных нажыткаў, але з адданасьцю,
3 і не як такія, што нахабнічаць, прыжымаюць гмінамі, супольнасьцямі, але як прыклады для аўчарні, для супольнасьці.
4 А калі аб'явіцца найвысшы Пастыр, атрымаеце ня вянучы вянец (вянок) хвалы.
5 Таксама і вы, юнакі, падчыніцеся старэйшым. Усе адносна сябе ўзаемна адзеньцеся ў пакору. Бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае".
6 Упакарыцеся затым пад мугутнай рукой Бога, каб вас узвысіў у прыдатнай хвіліне.
7 Усе хлопаты свае ўськіньце на Яго, бо Ён вамі рупіцца.
8 Будзьце цьвярозымі! Не драміце! Бо праціўнік ваш, д'ябал, як леў рыклівы кружыць, шукаючы каго прарыць.
9 Сільныя, дужыя вераю — праціўцеся яму. Ведаеце, што гэтыя самыя мукі церпяць вашыя браты ў сьвеце.
10 А Бог усякае ласкі, Той, хто вас пазваў да вечнае хвалы сваёй у Хрысьце, калі крыху пацярпіцё, сам вас удасканаліць, угрунтуе, падмацуе.
11 Яму хвала і моц у вякі вечныя. Амэн.
12 Каротка, па моему, я вам напісаў праз Сыльвана, вернага брата, перасьцераючы ды сьцвярджаючы, што такая вось праўдзівая ласка Божая, якой трымаецеся.
13 Вітае вас тая, што ў Бабілёне разам з вамі выбрана, а такжа Марак, мой сын.
14 Павітайцеся ўзаемна сьвятым цалункам любові. Супакой (мір) вам усім, што трываеце ў Хрысьце.