Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

1 Пятра, 2 1-е пісьмо Пётры, 2 глава

1 Затым адкінуўшы ўсяе зло (ліхоту), усякі падман (падступнасьць), крывадушнасьць і завіднасьць (зайздрасьць) і ачарненьне,
2 як нова народжаны (немаўляты) дзеці пажадайце духовага і непадробленага малака, каб ад яго ўзрасьці да збаўленьня.
3 Калі толькі засмакуеце: што "салодкі Госпад".
4 Тулячыся да Таго, хто жывым Каменьнем, адкінутым , праўда, людзьмі, але прынятым (выбраным ) Богам і дарагацэнным.
5 Вы самі як жывыя камяні (каменьні), пабудаваны ў духовы дом, у духовае сьвятарства для складаньня духовых ахвяр, мілыя Богу праз Езуса Хрыста.
6 Гэта зьмяшчае (пацьвярджае) Пісаньне: "Вось жа кладу на Сіёне выбраны (адборны) і дарагі камень: і хто верыць у Яго — ня будзе засаромлены".
7 Дык вам веручым гонар (слава), а няверучым жа: "Гэты камень, каторы адкінулі будаўнікі, стаўся галавою (вуглавым) вугла",
8 дый "каменем спатыкненьня і каменем згаршэньня". Гэтыя — непаслухмяныя (няверучыя) слову — падаюць, на гэта яны прызначаныя (асуджаныя).
9 Вы — выбранае (адборнае) племя, каралеўскім (валадарскім), сьвятарствам, сьвятым народам, людам набытым (на ўласнасьць Богу), каб вы вясьцілі (разаглашылі, абвяшчалі) магуцьці Ягоныя. Ён пазваў (паклікаў) вас з цемры ў чароўнае сьвятло Сваё.
10 Вас, якія калісьці не былі (Яго) людам, а цяпер людам, народам Божым, каторыя не даступіўшыя былі міласэрдзя, а цяпер як тыя, што міласэрдзя даступіліся.
11 Даражэнькія, прашу вас, як прыбыльцоў і чужынцаў (падарожнікаў) паўстрымацца цялесных страсьцяў (похацяў), каторыя ваююць (працівяцца, бунтуюцца) супраць душы.
12 Паводзіны вашыя сярод паганаў хай будуць добрыя, таму, што адносяцца да вас як злачынцаў, каб бачачы вашыя добрыя ўчынкі — хвалілі яны Бога ў дзень наведаньня.
13 Падчыняйцеся кожнай людзкой уладзе дзеля Госпада: ці гэта каралю, маючаму ўладу,
14 ці то намесьнікам праз яго пасланым з мэтаю пакараньня злачынцаў, або пахваленьня тых, што добра спраўляюцца
15 Бо такая воля Божая, каб вы добрымі ўчынкамі затыкалі вусны неўмекаў (нявуцтву) глупых людзей.
16 Як людзі свабодныя паступайце не як тыя, для якіх свабода ёсьць апраўданьнем зла, але як нявольнікі, слугі Божыя.
17 Усіх паважайце, братоў любіце, а Бога бойцеся, караля шануйце!
18 Нявольнікі! З усёю боязьзю падчыняйцеся гаспадарам (панам) сваім, і ня толькі добрым і спагадным, але таксама і строгім (дакучлівым).
19 Гэта вось ласка (Бога), калі хто хоць у імя Бога і сумленна нявінна цярпіць.
20 Марная слава, калі вас за грахі б'юць па твары. Але калі цярпіцё, робячы дабро, дык гэта будзе ласкай у Бога.
21 Вы ж на гэта пакліканы: і Хрыстус цярпеў за вас, пакідаючы вам прыклад, каб паступалі вы Яго сьлядамі.
22 Ён не дапусціўся граха і ў Яго вуснах ня знайдзена абману.
23 Ён зьняважаны — Ён не зьневажаў, церпячы — не ўгражаў, але ўсё паручыў справядліваму Судьдзю.
24 Ён Сам у сваім Целе занёс нашыя грахі на дрэва, каб мы перасталі быць удзельнікамі грахоў, а жылі для справядлівасьці. Вы аздароўлены Ягонай Крывёю.
25 Блудзілі вы як блудныя авечкі, а цяпер вярнуліся да Пастыра і біскупа душаў вашых.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо Пётры, 2 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.