1 Знайшліся ў народзе і фальшывыя прарокі, як і ў вас бываюць настаўнікі ашуканцы, каторыя ўцягваюць у гэрэтыцкія сэкты і адварачаюцца ад Таго, Хто іх адкупіў, Валадара. Ды рыхтуюць сабе скорую загубу.
2 І многія пойдуць сьлядамі іхняй распусты і дарога праўды імі будзе запаганена.
3 Яны ў сваёй хцівасьці будуць лавіць вас лісьлівымі словамі, але прысуд на іх даўно гатовы, і загуба іх не абміне.
4 Бо калі саграшыўшых анёлаў Бог не пашкадаваў, але зьвязаўшы путамі пякельнае цемры, аддаў захаваць іх на суд.
5 І калі Бог не пашкадаваў перашага сьвету, а ўхаваў толькі восмага Ноя, вяшчуна праўды, наводзячы патоп на бязбожны сьвет.
6 Таксама гарады Садому і Гамору абвярнуўшы ў попел асудзіў на загубу, даючы прыклад кары для тых, што будуць бязбожны,
7 але выратаваў справядлівага Лёта, мучанага ліхімі паступкамі нягоднікаў.
8 Гэты вось справядлівец, пражываючы сярод іх з дня на дзень сваю справядлівую душу мучыў іх праціўнымі закону паступкамі, каторыя бачыў і аб каторых чуў —
9 Гэта ведае Госпад, як пабожных выратаваць з выпрабаваньня, а несправядлівых жа захаваць на пакараньня ў дзень суду,
10 а перад усім тых, што кідаюцца ў змысловасьць у нячыстай страсьці і пагарду ўладзе; нахабнікі, пыхліўцы, што адважаюцца блявузгаць на "Хвалу".
11 У той час калі анёлы магутнейшыя сілай і моцай — на віду Госпада не рашаюцца даваць ім асуджэньня.
12 Яны як неразумныя жывёлы, прызначаны з натуры сваёй на ўлоў і наўбой, паганяць тое, што не разумеюць бы ў бестямстве сваім пагінуць.
13 Атрымаюць кару як заплату за несправядлівасьць. За асалоду ўважаюць што дзённую распусту, як закалы і агіднікі насаладжаюцца ў сваіх брудных расколах, калі з вамі пры стале.
14 Вочы іхнія поўныя чужаложства, вочы ненасытныя граха, зводзяць яны душы хісткія. Сэрцы іхнія апанаваныя хцівасьцю — сыны пракляцьця
15 сыйшоўшы з простага шляху — зблудзілі дый пайшлі дарогай Балаама, сына Босора, які ўзьлюбіў плату за несправядлівасьці,
16 але быў пакараны за свае злачынства, ярмовая жывёла, нямая, прамовіўшы людзкім голасам устрымала дурасьць прарока.
17 яны крыніцаю без вады ды воблакамі віхрам гнаныя, каторых чакае туман цемры.
18 Напышліва і пуста гаворачы зводзяць страсьцямі цялеснымі і распустай тых, што замала іх высьцерагаюцца ды ў блудзе пражываючых.
19 Абвяшчаюць ім свабоду, а самі нявольнікамі сапсуцьця. Бо хто кім пераможаны — стае яго нявольнікам.
20 Таму, хто ўцёк ад марнасьцяў сьвету праз пазнаньне Госпада нашага і Збаўцы Езуса Хрыста, а затым зноў захаплівацца імі — дык апошнія іх рэчы горшыя за папярэднія (пачатковыя).
21 Лепш было б ім дарогі справядлівасьці ня ведаеце, нячым пазнаўшы адвярнуцца назад ад пададзенага ім сьвятога прыказаньня.
22 Споўнілася на іх тое, аб чым слушна кажа пагаворка: "Сабака вярнуўся да сваіх рыготаў, а свіньня памыта ў сваё балота".