Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

введ. 1-е пісьмо да Тэсалонцам, введение

Тэсалоніка, цяперашнія Салонікі, распаложана над залівам Эгейскага мора. Назва горада паходзіць ад імя сястры Аляксандра Вялікага ў 315 годзе. У час сьв. Паўла Тэсалоніка была найбольшым портам Рымскай дзяржавы, прытым лічылася сталіцай Мацэдоніі. Знаходзілася на шляху з Рыма ў Бізанцыю. Мела вялікае значэньне ў гаспадарчым і культурным жыцьці — цэнтр. Жылі тут у большасьці Грэкі і Рымляне. Была даволі вялікая калонія жыдоў. Маральна заняпаўшы, уступала Карынту.

У гэты горад сьв. Павал прыбыў у час свайго першага падарожжа ў 50 годзе. У хуткім часе прыняло хрысьціянства не толькі многа жыдоў, але і паганаў. Залажыў гміну (парафію), але праз нядоўгі час павінен быў пакінуць з прычыны разрухаў, якія былі выкліканы супроць Паўла жыдамі — законьнікамі (закасцянелымі ў сваім законе). Кіраваў Павал парафіяй праз дэлегатаў і пісьмы. За мала меў часу, каб умацаваць верных, адхіліць цяжкасьці. Нованаверненыя пагане спадзяваліся хуткага канца сьвету, а жыды не хацелі пакідаць Старога закону. Інтрыгі з боку жыдоў былі прычынай, што наверненыя з паганаў апускалі рукі, словам, паўстала замяшаньне.

Дзеля гэтага з Карынту, дзе наастатак апынуўся сьв. Павал, пасылае ён вучня Цімафея ў Тэсалоніку разьведаць і падмацаваць верных. Гэта было ў 51 годзе.

Аўтэнтычнасьць Паўлавага пісьма пацьвярджае Касьцёл і лібэральная крытыка.

Уступ: Адрас пісьма, падзяка, пахвала хрысьціян з Тэсалонік. (1:1−10).

Частка першая — гістарычная. (2:1 — 3:13).

1 Апостал піша пра сваю дзейнасьць Эвангеліі ў Тэсалоніках і пра беды там. (2:1−10).
2 Клопаты пра касьцёл у Тэсалоніках. (2:11−13).
3 Малітва аб узаемнай любові. (3:11−13).

Частка другая — парэнтычная. (4:1 — 5:22)

1 Заахвочаньне да сьвятасьці жыцьця. (4:1−12)
2 Паясьненьне аб прыйсьці Хрыстовым у хвале. (4:3−18)
3 Час парузіі. (5:1−11).
4 Паручэньні адносна жыцьця грамадзкага. (5:12−22)

Эпілог: Пажаданьні і прывітаньні. (5:3−28).

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо да Тэсалонцам, введение. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.