1 Самі ж ведаеце, браты, прыбыцьцё нашае да вас, бо не бясплодным было.
2 Раней, нацярпеўшыся гора, як ведаеце, і зьняваг у Філіппах, надзею сваю ў многіх турботах мелі мы ў Богу нашым, апавяшчаю адважна вам Эвангелію Божую.
3 Напамінаньне наша не выцякае з абману, ані з нячыстасьці, ані з якога подступу,
4 але як выбраным Богам, як паверана нам Эвангелія, так і навучаем, каб людзям падабацца, але Богу, які знае сэрцы нашы.
5 Ніколі, як ведаеце не былі мы ў навучаньні падлізамі, ані пры ніякай нагодзе хцівымі, Бог сьведка,
6 не шукалі таксама ў людзей славы, ані ў вас, і ані ў другіх.
7 Маглі вам стацца цяжарам як апосталы Хрыстовы, сталі малымі між вас, як быццам маці спагадная дзецям сваім.
8 І так, спагадныя вам, хацелі мы шчыра перадаць вам ня толькі Эвангелію Божую, але і думкі нашы. Сталіся бо вы нам вельмі дарагімі.
9 Памятайце бо, браты, труд наш і турботы, днём і ноччу працуючых, каб падчас каго з вас не абцяжарыць, апавяшчалі вам Эвангелію Божую.
10 Вы сьведкамі і Бог, як сьвята, справядліва і без нараканьня былі для вас, як уверылі.
11 Самі ведаеце, як кожнага з вас, як бацька дзяцей сваіх,
12 просячы і пацяшаючы пераконвалі вас жыць дастойна Бога, які паклікаў вас да валадарства свайго і хвалы.
13 Таму і мы бесперапынна дзякуем Богу, бо калі вы прынялі слова Божае, пачутае ад нас, успрынялі яго не як слова людзкое, але як сапраўды яно, як слова Божае, яно дзейнічае ў вас веруючых.
14 Сталі вы, браты, насьлядоўнікамі касьцёлаў Божых, якія знаходзяцца ў Юдэі ў Езусе Хрыстусе, бо і вы нацярпеліся ад землякоў вашых, як і яны ад Юдэяў.
15 Яны вось забілі Госпада Езуса і прарокаў і яны нас прасьледвалі, а Богу то не падабаліся, бо працівяцца ўсім людзям,
16 бароняць нам наварочваць паганаў, каб тыя былі збаўленымі; гэтак дапаўняюць усё мерку грахоў сваіх, але прыйшоў (нарэшце) на канец гнеў Божы на іх.
17 Мы ж, браты, разлучаны з вамі на кароткі час для вачэй, а не сэрцам, тым мацней, з вялікаю тугою спашаемся пабачыць вас.
18 Вось жа хацелі мы пайсьці да вас, асабліва я, Павал, раз і другі, але перашкодзіў нам ліхі.
19 Што ж можа быць нашаю надзеяй, або радасьцю, або вянком славы? Ці ж не вы з'яўляецеся перад Госпадам нашым Езусам Хрыстусам у Яго прыходзе? Вы-наша слава і радасьць.