Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

1 да Тэсалонцам, 5 1-е пісьмо да Тэсалонцам, 5 глава

1 Пра час і пару (канца сьвету), браты, няма патрэбы вам пісаць.
2 Самі добра ведаеце, што дзень Госпадаў прыйдзе, як злодзей уночы, так і ён прыйдзе.
3 Калі бо скажуць: мір і бясьпека, тады раптам прыйдзе на іх загуба, як боль на цяжарную і не міне.
4 Вы ж, браты, не ў цемры, каб дзень той схапіў вас, як злодзей,
5 усе бо вы з'яўляецеся сынамі сьвятла, дзецьмі дня; мы не належым ані ночы, ані цемры.
6 Дык ня сьпім жа, як іншыя, а будзьма пільнымі і цьвярозымі.
7 Тыя бо, што сьпяць — ноччу сьпяць, а тыя, што п'юць-ноччу п'яныя.
8 Мы ж , якія дню належым, цьвярозымі будзьма, адзетыя ў панцыр веры і міласьці і адначасова ў шлем надзеі збаўленьня.
9 Бо не прызначыў нас Бог на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Езуса Хрыстуса,
10 памёршага за нас, каб мы ці вартуем, ці сьпім, жылі з Ім заўсёды.
11 Таму пацяшайце адзін аднаго і падтрымоўвайцеся ўзаемна, так,як і робіце.
12 Просім вас, браты, паважайце тых, якія працуюць у вас і кіруюць вамі ў Госпадзе і напамінаюць вам,
13 больш любіце іх дзеля працы іх, захавайце з імі згоду.
14 Просім вас, браты, прыпыняйце неспакойных, падбадзёрвайце маладушных, апякуйцеся хворымі, цярплівымі будзьце з усімі.
15 Старайцеся нікому ліхам за ліха не адгожваць, рабіць заўсёды адзін аднаму тое, што добрае, здатнае для ўсіх.
16 Заўжды (будзьце) вясёлыя!
17 Усьцяж малецеся. За ўсё дзякуйце.
18 Такая бо ёсьць воля Божая ў Езусе Хрыстусе для вас усіх.
19 Не падайце духам.
20 Не ганьбуйце прароцтвамі.
21 Усё праверце; што добрае, — трымайце.
22 Высьцерагайцеся ўсяго, што выглядае на ліхасьць.
23 Хай жа сам Бог супакою ўсьвячае вас у ва ўсім, каб увесь дух ваш і душа і цела захаваліся безаганнымі на прыход Госпада нашага Езуса Хрыстуса.
24 Верны Той, Каторы паклікаў вас, які і даканае.
25 Браты, малецеся за нас.
26 Вітайце ўсіх братоў цалункам сьвятым.
27 Прысягаю вас Госпадам, хай гэта пісьмо будзе прачытана ўсім братам сьвятым.
28 Ласка Госпада нашага Езуса Хрыстуса з усімі вамі. Аман.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо да Тэсалонцам, 5 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.