1 Дзеля таго, што не змаглі мы далей, вытрымаць, дык выпала мне самому застацца ў Атэнах,
2 а паслалі да вас Тыматэя, брата нашага і слугу Божага па Эвангеліі Хрыстовай для умацненьня вашага і ажыўленьня веры вашай,
3 каб ніхто не хістаўся ў гэтых прыгнётах, самі ж бо ведаеце, што мы на гэта прызначаны.
4 Бо ж і ў вас будучы, мы прадсказалі вам, што будзем цярпець мукі, як і сталася — самі разумееце.
5 Таму вось і я, ня могучы далей стрымацца, паслаў пазнаць пра веру вашу, ці ня зводзіць вас звадыяш і ці ня дарэмны быў труд наш.
6 Цяпер жа, пасьля прыбыцьця ад вас Тыматэя да нас і пасьля расказа пра веру і любоў вашу, што памятаеце пра нас, жадаючы ўсьцяж нас наведаць, як і мы таксама вас,
7 пацешыліся гэтым, браты, што да вас ва ўсякім горы і прыгнёце сваім дзеля веры вашай.
8 Бо і мы цяпер жывём, калі вы застаецеся з Госпадам.
9 Якую вялікую падзяку можам злажыць Богу за вас, поўныя радасьці, бо цешымся дзеля вас перад Богам.
10 Днём і ноччу гарачэй молімся, каб паглядзець на вас, каб дапоўніць у тым, чаго нехапае веры вашай.
11 Хай жа сам Бог і Айцец наш і Госпад наш Езус Хрыстус выпрастае дарогу нашу да вас.
12 Хай Ён узмоцніць сэрцы вашы, каб без нараканьня, а ў сьвятасьці перад Богам і Айцом нашым чакалі прыходу Госпада нашага Езуса Хрыстуса з усімі Яго сьвятымі. Аман.