1 Пасьля гэтай плягі сказаў Госпад Майсею і Элеазару, сыну Аарона сьвятара:
2 «Палічыце лічбу ўсяе супольнасьці сыноў Ізраэля ад дваццаці гадоў і вышэй па родах, усіх, здольных ваяваць».
3 Дык Майсей і сьвятар Элеазар так пастанавілі на раўнінах Маабу, насупраць Ерыхону, над Ярданам:
4 «Палічыць усіх ад дваццаці гадоў і вышэй, як Госпад загадаў Майсею і Ізраэльцам пры выхадзе з Эгіпту». Вось лічба сыноў Ізраэля, каторыя выйшлі зь зямлі Эгіпецкай:
5 Рубэн, першародны Ізраэля. Сыны Рубэна: Ханох, ад каторага род Ханоха, і Пальлю, ад каторага род Пальлю,
6 і Хецрон, ад якога род Хецрона, і Кармі, ад якога род Кармі.
7 Гэтыя вось роды з пакаленьня Рубэна, каторых лічба дасягае сорак тры тысячы семсот трыццаць.
8 Сыны Пальлю: Эліяб
9 і ягоныя сыны: Нэмуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя князі народу, каторыя збунтаваліся супраць Майсея і Аарона разам з Карахам, калі яны паднялі бунт супраць Госпада,
10 і зямля разьзявіла вусны свае і праглынула іх і Караха, і паўміралі многія, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзесят чалавек, і сталіся яны знакам (перасьцярогі).
11 Але сыны Караха не загінулі.
12 Сыны Сымона па іх пакаленьнях: ад Нэмуэля паходзіць род Нэмуэля; ад Яміна — род Яміна; ад Яхіна — род Яхіна,
13 ад Зэраха — род Зэраха; ад Шаўля — род Шаўля.
14 Такія вось роды з пакаленьня Сымона, каторых агульная лічба была дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
15 Сыны Гада па сваіх родах: Цэфон, ад яго род Цэфона; Хаггі, ад яго род Хаггі; Шуні, ад яго род Шуні,
16 Озьні, ад яго род Озьні; Эры, ад яго род Эры,
17 Арод, ад яго род Арода; Арыэль, ад яго род Арыэля.
18 Гэта вось роды Гада, каторых агульная лічба была сорак тысячаў пяцьсот.
19 Сыны Юды: Гер і Янан, яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.
20 Вось сыны Юды па іхніх родах: Шэля, ад якога род Шэлі; Пэрэс, ад якога род Пэрэса; Зэрах, ад якога род Зэраха.
21 А вось сыны Пэрэса: Хецрон, ад якога род Хецрона, і Хамуль, ад якога род Хамуля.
22 Гэтыя вось роды Юды, каторых агульная лічба была семдзесят шэсьць тысячаў пяцьсот.
23 Сыны Ісахара па родах сваіх: Таля, ад якога род Талі; Пува, ад якога род Пувы;
24 Яшуб, ад якога род Яшуба; Шымрон, ад якога род Шымрона.
25 Такія вось роды Ісахара, каторых агульная лічба была шэсьцьдзесят чатыры тысячы трыста.
26 Сыны Забулёна па іх родах: Сэрэд, ад якога род Сэрэда; Элён, ад якога род Элёна; Яхлеэль, ад якога род Яхлеэля.
27 Гэта роды Забулёна, каторых агульная лічба была шэсьцьдзесят тысячаў пяцьсот.
28 Сыны Язэпа па іх родах: Манаса і Эфраім.
29 З Манасы нарадзіўся Махір, ад якога род Махіра; Махір быў бацькам Гілеаду, ад якога род Гілеада.
30 Гілеад меў сыноў: Езэра, ад якога род Езэра; і Гэлека, ад якога род Гэлека;
31 і Асрыэля, ад якога род Асрыэляў; і Мэхема, ад якога род Мэхема,
32 і Шэміду, ад якога род Шэміды; і Хэфэра, ад якога род Хэфэра.
33 Хэфэр быў бацькам Цэлафхада, каторы ня меў сыноў, а толькі дочкі, каторых імёны: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
34 Такія вось роды Манасы, і лічба іх пяцьдзесят дзьве тысячы семсот.
35 Эфраіма сыны па іх родах: Шутэлях, ад якога род Шутэляха; Бэхэр, ад якога род Бэхэра; Тахан, ад якога род Тахана.
36 Далей сынам Шэтэляха быў Эран, ад якога род Эрана.
37 Такія вось роды сыноў Эфраіма, каторых лічба была трыццаць дзьве тысячы пяцьсот. Яны — патомкі Язэпа па родах сваіх.
38 Сыны Бэн'яміна па родах сваіх: Бэля, ад якога род Бэлі; Ашбэль, ад якога род Ашбэля; Ахірам, ад якога род Ахірама;
39 Шэфуфам, ад якога род Шэфуфама; Хуфам ад якога род Хуфама.
40 Сыны Бэлі: Ард і Нааман; ад Арда паходзіць род Арда, ад Наамана — род Наамана.
41 Такія вось сыны Бэн'яміна па родах сваіх, лічба іх была сорак пяць тысячаў шэсьцьсот.
42 Сыны Дана па сваіх родах: Шухам, ад якога род Шухама. Такія вось сыны Дана па сваіх родах:
43 усе былі сыны Шухама, лічба іх шэсьцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.
44 Сыны Асэра па родах іх: Імна, ад якога род Імны; Ішві, ад якога род Ішві; Бэрыя, ад якога род Бэрыі.
45 Сыны Бэрыі: Гебэр, ад якога род Гебэра; і Малькіэль, ад якога род Малькіэля.
46 Дачкі Асэра імя было Сэраха.
47 Такія вось роды сыноў Асэра, лічба іх пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.
48 Сыны Нэфталі па іх родах: Яхцэль, ад якога род Яхцэля; Гуні, ад якога род Гуні;
49 Ецэр, ад якога род Ецэра; Шылем, ад якога род Шылема.
50 Такія вось роды сыноў Нэфталі па сваіх родах, лічба іх сорак пяць тысячаў чатырыста.
51 Агульная лічба сыноў Ізраэля паводле сьпіса: шэсьцьсот адна тысяча семсот трыццаць.
52 Потым сказаў Госпад Майсею:
53 «Паміж імі будзе падзелена зямля на ўласнасьць паводле лічбы імёнаў.
54 Больш шматлікім большую частку дасі; меньш шматлікім — меншую; кожнаму асобна, па сьпісу, будзе дадзена спадчына.
55 Зямля павінна быць падзелена жэрабем, а спадчыну маюць атрымаць паводле лічбы імёнаў у родах.
56 Жэрабем трэба падзяліць спадчыну між вялікімі і малымі родамі.
57 Такая вось лічба сыноў Левія па іх родах: Гершон, ад якога род Гершона; Кегат, ад якога род Кегата; і Мэрары, ад якога род Мэрары.
58 Такія вось роды Левія: род Лібні, род Геброна, род Махлі, род Мушы, род Караха. Кегат жа быў бацькам Амрама,
59 каторы меў жонку Ёкэбэд, дачку Левія, каторя нарадзілася яму ў Эгіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, Аарона і Майсея, поруч сястру іхнюю Мірыям.
60 Аарон меў сыноў: Надаба, Абігу, Элеазара і Ітамара,
61 з каторых Надаб і Абігу памерлі, калі прынесьлі чужы агонь перад аблічча Госпада.
62 Усіх па сьпісе было дзьвесьце тры тысячы мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй. Яны бо ня ўпісаныя ў лічбу сыноў Ізраэля, бо ня дадзена ім спадчына сярод сыноў Ізраэля.
63 Такая вось лічба сыноў Ізраэля, сьпісаных Майсеем і Элеазарам сьвятаром на раўнінах Маабу над Ярданам насупраць Ерыхону.
64 Між імі не было нікога з тых, каторых Майсей і Аарон лічылі, калі сьпісвалі сыноў Ізраэля ў пустыні Сынай,
65 бо прадказаў ім Госпад, што ўсе яны вымруць у пустыні, і не застанецца зь іх ніводнага, апрача Калеба, сына Ефунны, і Ешуа, сына Нуна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Лічбаў, 26 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.