1 Далей казаў Госпад Майсею і Аарону:
2 «Хай сыны Ізраэля паставяць палаткі, кожны пад сваім сьцягам, пад знакамі бацькоў сваіх, навокал Палаткі Сустрэчы на адлегласьці.
3 З усходу паставіць Юда палаткі адпаведна дружынаў войска свайго, а князем сыноў Юды будзе Нахшон, сын Амінадаба.
4 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае семдзесят чатыры тысячы шэсьцьсот.
5 Побач іх разложыцца табар калена Ісахаравага, князем якога мае быць Натанаэль, сын Цуара.
6 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае пяцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.
7 Потым пакаленьне Забулёна, а князем сыноў Забулёна будзе Эліяб, сын Гэлёна.
8 Лічба войска яго, паводле падліку, мае пяцьдзесят сем тысячаў чатырыста.
9 Усіх, палічаных у табары Юды па іх дружынах, сто восемдзесят шэсьць тысячаў чатырыста. Яны першыя будуць выходзіць.
10 Ад паўднёвага боку будзе сьцяг табару Рубэна з войскам яго, а князем у яго будзе Эліцур, сын Шэдэура.
11 Лічба войска яго, паводле падліку, мае сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.
12 Побач іх разложыцца табар пакаленьня Сымона, а князем сыноў Сымона будзе Шэлюміэль, сын Цурышадая.
13 Лічба войска яго, паводле падліку, мае пяцьдзесят дзевяць тысячаў трыста.
14 Пасьля пакаленьне Гада. Князем пакаленьня Гада будзе Эліясаф, сын Дэўэля.
15 Лічба войска яго, паводле падліку, мае сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзесят.
16 Усіх, палічаных у табары Рубэна, — сто пяцьдзесят адна тысяча чатырыста пяцьдзесят. Яны другімі будуць выходзіць.
17 Пасля вырушыць Палатка Сустрэчы і табар левітаў у сярэдзіне другіх табараў, паводле таго, як расстаўлялі палаткі, так і выходзіць будуць, кожны на сваім месцы, пад сваім сьцягам.
18 Ад захаду будзе сцьяг табару Эфраіма, разьмешчанага па сваіх дружынах. Князем сыноў Эфраіма будзе Элішама, сын Амігуда.
19 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае сорак тысячаў пяцьсот.
20 Побач іх пакаленьне Манасы; князем сыноў Манасы будзе Гамаліэль, сын Пэдагсура.
21 Лічба войска яго, паводле падліку, мае трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
22 Наастатак пакаленьне Бэн'яміна; князем сыноў Бэн'яміна будзе Абідан, сын Гідэоні.
23 Лічба войска ягонага, паводле падліку, мае трыццаць пяць тысячаў чатырыста.
24 Усіх, палічаных у табары Эфраіма па іх дружынах, — сто восем тысячаў сто. Яны трэція будуць выходзіць.
25 З поўначы, адпаведна сваіх дружынаў, будзе сьцяг табару Дана з войскам ягоным. Князем сыноў Дана будзе Ахіезэр, сын Амішадая.
26 Лічба войска яго, паводле падліку, мае шэсьцьдзесят дзьве тысячы семсот.
27 Побач іх разложыцца табарам пакаленьне Асэра. Князем сыноў Асэра будзе Пагіэль, сын Акрана.
28 Лічба войска яго, паводле падліку, мае сорак адну тысячу пяцьсот.
29 Наастатак пакаленьне Нэфталі. Князем сыноў Нэфталі будзе Ахіра, сын Энана.
30 Лічба войска яго, паводле падліку, мае пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.
31 Усіх, палічаных у табары Дана, — сто пяцьдзесят сем тысячаў шэсьцьсот. Яны як апошнія будуць выходзіць пад сваімі сьцягамі.
32 Гэта вось лічба сыноў Ізраэля, сьпісаных па сем'ях сваіх з войскам сваім, — шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзесят.
33 Як загадаў Госпад Майсею, левіты не былі перапісаны разам з сынамі Ізраэля.
34 Сыны Ізраэля споўнілі ўсё, што загадаў Госпад: раскладаліся табарам пад сваімі сьцягамі і выходзілі паводле пакаленьняў і сем'яў бацькоў сваіх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Лічбаў, 2 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.