1 Прыйшлі вось дочкі Цэлафхада, сына Хэфэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з роду Манасы, сына Язэпа, а імёны іх: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
2 І сталі яны перад Майсеем і Элеазарам сьвятаром, і князямі, і перад ўсёю супольнасьцю ля дзьвярэй Палаткі Сустрэчы і сказалі:
3 «Бацька наш памёр у пустыні, і ня ўдзельнічаў у бунце Караха супраць Госпада, але памёр у сваім граху. Ён ня меў сыноў.
4 Ці ж можа счэзнуць імя яго з роду ягонага, бо ня меў ён сына? Дайце нам спадчыну паміж братоў бацькі нашага».
5 І прынёс Майсей справу іхнюю на суд Госпада.
6 І Госпад сказаў яму:
7 «Справядліва дамагаюцца дочкі Цэлафхада. Дай ім уласнасьць між братоў бацькі іхняга, і хай яны маюць спадчыну.
8 Сынам жа Ізраэля скажы так: Калі чалавек памрэ бяз сына, яго спадчына пераходзіць на дачку.
9 Калі б ня меў дачкі, спадкаемцамі сталі б браты яго.
10 Калі б і братоў не было, аддасьцё спадчыну братам бацькі яго.
11 Калі б і братоў у бацькі не было, тады яго спадчына пераходзіць найбліжэйшаму сваяку ў яго родзе, і ён возьме спадчыну. Як загадаў Госпад Майсею, такі будзе сынам Ізраэля сьвяты і вечны закон».
12 Пасьля сказаў Госпад Майсею: «Узыйдзі на гэту гару Абарым і паглядзі адтуль на зямлю, якую Я дам сынам Ізраэля.
13 Калі агледзіш яе, ты пойдзеш да народу свайго, як пайшоў брат твой, Аарон,
14 бо вы зьняважылі Мяне ў пустыні Сін падчас бунту супольнасьці, бо не захацелі аб̀явіць сьвятасьці Маёй перад імі, (даючы ім) вады». Гэта вада Мэрыбы каля Кадэшу ў пустыні Сін.
15 Майсей сказаў Госпаду:
16 «Хай прызначыць Госпад, Бог духаў і кожнага цела, чалавека, каторы кіраваў бы гэтым зграмаджэньнем,
17 і мог бы выступіць перад імі, выводзіць іх і ўводзіць, каб ня стаўся народ Госпадаў як авечкі без пастуха».
18 Дык сказаў яму Госпад: «Вазьмі Ешуа, сына Нуна, чалавека, на якім прабывае Дух; і ўскладзі рукі твае на яго.
19 І пастаў яго перад Элеазарам сьвятаром і ўсёй супольнасьцю, і на віду ўсіх дай яму даручэньні.
20 І сваёй уладай падтрымай яго, каб слухала яго ўся супольнасьць сыноў Ізраэля.
21 Стане ён перад Элеазарам сьвятаром, а ён пра яго параіцца з Госпадам праз суд урыму. Паводле яго загаду будзе выходзіць і ўваходзіць сам, і ўсе сыны Ізраэля зь ім, і ўся супольнасьць».
22 Майсей зрабіў так, як яму загадаў Госпад. Паклікаў Ешуа, паставіў яго перад сьвятаром Элеазарам і ўсім прысутным народам,
23 і, усклаўшы на галаву яго рукі, паставіў яго правадыром, як загадаў Госпад праз Майсея.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Лічбаў, 27 глава. Пераклад Чарняўскага 2002

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.