1 І дабліжыліся дачкі Салпагада, сына Гэферавага, сына Ґілеадавага, сына Махіровага, сына Манасавага з радзімаў Манаса Язэпенка, і во ймёны дачок ягоных: Магла, Ноа, Гоґла, Мілка а Тырца;
2 І сталі перад Масеям а перад Елеазаром, сьвятаром, а перад князьмі, а ўсёй грамадою ля ўходу будану збору, і сказалі:
3 «Айцец наш памер на пустыні, і ён ня быў пасярод тае вяткі, што былі зьбершыся супроці СПАДАРА зь вяткаю Корынай, але ў сваім грэху памер, і сыноў у яго ня было.
4 Чаму мае не ставаць імені айца нашага з пасярод радзімы ягонае, затым што ў яго няма сына? Дай нам дзяржаву сярод братоў айца нашага».
5 І дабліжыў Масей справу іхную СПАДАРУ.
6 І сказаў СПАДАР Масею:
7 «Добра кажуць Салпагадзянкі. Канечне хай дасца ім дзяржава на спадак сярод братоў айца іхнага, і хай пярэйдзе дзяржава бацькоў іхных ім.
8 І сыном Ізраелявым гукай, кажучы: "Калі людзіна памрэць, ня маючы ў сябе сына, то перадайце дзяржаву ягоную дачцэ ягонай.
9 І калі ж няма ў яго дачкі, перадайце дзяржаву ягоную братом ягоным.
10 Калі ж няма ў яго братоў, дык аддайце дзяржаву ягоную братом айца ягонага.
11 І калі ж няма братоў у вайца ягонага, дык аддайце дзяржаву ягоную блізкому сваяку ягонаму з радзімы ягонае, і возьме яе на спадак. І хай будзе гэта сыном Ізраелявым за ўставу судовую, як расказаў СПАДАР Масею"».
12 І сказаў СПАДАР Масею: «Узыйдзі на гэтую гару Аварым і глядзі на зямлю, каторую Я даў сыном Ізраелявым.
13 І абачыш яе, і прылучышся да люду свайго таксама ты, як прылучыўшыся Аарон, брат твой;
14 Бо вы збунтаваліся супроці слова Майго на пустыні Цын, у часе бунту грамады, каб усьвяціць Мяне ля водаў перад ачыма іхнымі». Гэта воды Мерывы ля Кадэшу на пустыні Цын.
15 І гукаў Масей СПАДАРУ, кажучы:
16 «Хай прызнача СПАДАР, Бог духоў усялякага цела, над грамадою гэтаю чалавека,
17 Каторы выходзіў бы перад імі і каторы ўходзіў бы перад імі, і каторы выводзіў бы іх і каторы прыводзіў бы іх, каб не засталася грамада СПАДАРОВА, як авечкі, у каторых няма пастыра».
18 І сказаў СПАДАР Масею: «Вазьмі сабе Ігошуу Нунянка, людзіну, у каторай ё Дух, і ўзлажы на яго руку сваю,
19 І пастанаві яго перад Елеазаром, сьвятаром, а перад усім зборам, і дай яму расказаньне перад ачыма іхнымі,
20 І дасі яму із славы свае, каб слухаў яго ўвесь збор сыноў Ізраелявых.
21 І перад Елеазаром, сьвятаром, ён будзе станавіцца, і сьвятар будзе пытацца яму праз рассудак Урыма перад СПАДАРОМ; і на ягонае слова маюць выходзіць, і на ягонае слова маюць уходзіць ён а ўсі сынове Ізраелявы зь ім а ўся грамада».
22 І ўчыніў Масей, як расказаў яму СПАДАР: і ўзяў Ігошуу, і пастанавіў яго перад Елеазаром, сьвятаром, і перад усім зборам,
23 І ўзлажыў на яго рукі свае, і даў яму расказаньне, як казаў СПАДАР Масеям.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 27 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.