1 І гукалі Мірыям а Аарон супроці Масея за жонку Етыоплянку, каторую ён узяў; бо жонку Етыоплянку ён узяў;
2 І сказалі: «Ці адным Масеям гукаў СПАДАР? Ці ня гукаў Ён таксама намі?» І пачуў СПАДАР.
3 А муж Масей найпакарнейшы зь усіх людзёў, што на відзе зямлі.
4 І казаў СПАДАР зьнячэўку Масею а Аарону а Мірыяме: «Выйдзіце вы трое перад будан збору». І вышлі ўсі трое.
5 І зышоў СПАДАР у болачным стаўпе, і стаў ля ўходу будану, і гукнуў Аарона а Мірыям, і вышлі яны абое.
6 І сказаў: «Слухайце ж словы Мае: калі бывае ў вас прарока, то Я, СПАДАР, аб’яўляюся яму ў зьяве, у сьне буду гутарыці зь ім;
7 Ня так слуга мой Масей; у вусім доме Маім верны ён.
8 Вуснамі да вуснаў Я буду гутарыць ізь ім, і зьяваю, а не загадкамі, і падобнасьць СПАДАРОВУ ён бача; і чаму вы не баяліся гукаць супроці слугі Майго, супроці Масея?»
9 І запалаў гнеў СПАДАРОЎ на іх, і Ён адышоў.
10 І булак адвярнуўся ад будану, і вось, Мірыям пракажана, як сьнег. Аарон азірнуўся на Мірыям, і вось, яна пракажаная.
11 І сказаў Аарон Масею: «Спадару мой, не лажы на нас грэху, што мы дурна ўчынілі і што ізграшылі;
12 Няхай ня будзе, як мертвае, каторае выходзе зь дзетніцы маці свае, і стлела палавіца цела».
13 І маліў Масей СПАДАРА, кажучы: «Божа! уздароў яе, калі ласка».
14 І сказаў СПАДАР Масею: «Калі б ацец ейны плюнуў ёй у від, то ці ня мела б яна сароміцца сем дзён? Дык хай будзе яна замкнёна на сем дзён вонках табару, а потым ізноў уведзена будзе».
15 І была Мірыям замкнёна вонках табару сем дзён, і люд не падарожжаваў, пакуль ня была ізноў уведзена Мірыям.
16 І просьле гэтага люд крануўся з Гасэрофу й разьлёгся табарам на пустыні Паран.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 12 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.