1 І свойскае жывёлы было шмат у сыноў Рувінавых а ў сыноў Ґадовых — вельма шмат; і абачылі яны зямлю Язэр а зямлю Ґілеад, і вось, месца ё свойскай жывёле.
2 І прышлі сынове Гадовы а сынове Рувінавы, і сказалі Масею а Елеазару сьвятару а князём збору, кажучы:
3 «Атароф, Дывон а Язэр а Німра а Гэшбон а Елеале а Сэвам а Нева а Веон,
4 Зямля, каторую СПАДАР зразіў перад зборам Ізраелявым, зямля свойскае жывёлы яна, а ў слугаў тваіх ё свойская жывёла».
5 І сказалі: «Калі мы прыдбалі ласку ў ваччу тваім, хай дадзена будзе зямля гэтая слугам тваім у дзяржаньне; не пераводзь нас перазь Ёрдан».
6 І сказаў Масей сыном Ґадовым а сыном Рувінавым: «Браты вашы пойдуць на вайну, а вы застаніцеся тут?
7 І чаму вы адхінаеце сэрца сыноў Ізраелявых ад пераходу да зямлі, каторую даў ім СПАДАР?
8 Гэтак учынілі айцове вашы, як Я пасылаў іх із Кадэш Барнеа агледзець зямлю.
9 І яны ўзышлі да даліны Ешкол, і бачылі зямлю, і адхінулі сэрца сыноў Ізраелявых, каб ня йшлі яны да зямлі, каторую СПАДАР даў ім;
10 І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ таго дня, і прысяг Ён, кажучы:
11 "Не абачаць людзі, што ўзышлі зь Ягіпту, ад дваццацёх год і вышэй, тае зямлі, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, бо яны ня йшлі супоўна за Імною,
12 Апрача Калева Ефунёнка Кенезяніна а Ігошуі Нунянка, бо яны супоўна йшлі за СПАДАРОМ".
13 І ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і прысіліў Ён іх валачыцца па пустыні сорак год, пакуль ня скончылася ўсе пакаленьне, што зрабіла ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ.
14 І вось, паўсталі вы замест айцоў вашых, плямя грэшнікаў, каб павялічыць яшчэ шпаркосьць гневу СПАДАРОВАГА на Ізраеля.
15 Калі вы адхініцеся ад Яго, дык Ён далей пакіне вас на пустыні, і вы будзеце прычынаю загубы ўсяму люду гэтаму».
16 І дабліжыліся яны да яго, і сказалі: «Мы збудуем тут авячыя хлявы свойскай жывёле сваёй і месты дзецянятам сваім;
17 А мы, узброіўшыся, пабарзьдзім перад сынамі Ізраелявымі, пакуль не прывядзеш іх да месцаў іхных; а дзецяняты хай жывуць у вабаронных местах, дзеля бясьпечнасьці ад жыхараў зямлі.
18 Ня зьвернемся да дамоў сваіх, пакуль не спадзець сыном Ізраелявым кажнаму спадак свой;
19 Бо мы ня возьмем ізь імі спадку на тым баку Ёрдану і далей, калі спадак нам будзе на гэтым баку Ёрдану, на ўсход».
20 І сказаў ім Масей: «Калі вы зробіце подле гэтага слова свайго, калі ўзброіцеся перад СПАДАРОМ на вайну,
21 І пойдзе кажны з вас збройна за Ёрдан перад СПАДАРОМ, пакуль ня выжане Ён варагоў Сваіх перад Сабою,
22 І паддана будзе зямля СПАДАРУ; то потым зьвернецеся й будзеце нявінны перад СПАДАРОМ і перад Ізраелям, і будзе зямля гэтая ў вас у дзяржаньню перад СПАДАРОМ.
23 Калі ж ня зробіце гэтак, то, вось, ізгрэшыце перад СПДАРОМ, і ведайце, грахі вашы знойдуць вас.
24 Будуйце сабе месты дзецянятам сваім і хлявы авечкам сваім, і рабіце, што вышла з вуснаў вашых».
25 І сказала плямя сыноў Ґадовых а сыноў Рувінавых Масею, кажучы: «Слугі твае зробяць так, як расказуе спадар нам.
26 Дзецяняты нашыя, жонкі нашыя, свойская жывёла наша і ўвесь статак наш будуць там у местах Ґілеаду;
27 А слугі твае ўсі пярэйдуць, як воін, кажны збройна перад СПАДАРОМ на вайну, як кажа спадар мой».
28 І расказаў празь іх Масей Елеазару сьвятару а Ігошуу Нунянку а галавам айцоў пакаленьняў сыноў Ізраелявых;
29 І сказаў Масей ім: «Калі пярэйдуць сынове Ґадовы а сынове Рувінавы з вамі за Ёрдан, кажны збройна на вайну перад СПАДАРОМ, і паддана будзе вам зямля, то аддайце ім зямлю Ґілеад у дзяржаньне.
30 Калі ж ня пойдуць яны збройна з вамі, то яны адзяржаць дзяржаву разам із вамі ў зямлі Канаанскай».
31 І адказалі сынове Ґадовы а сынове Рувінавы, кажучы: «Як казаў СПАДАР слугам тваім, так і зробім.
32 Мы пярэйдзем збройна перад СПАДАРОМ да зямлі Канаанскае, а дзяржава спадку нашага хай будзе наша на гэтым баку Ёрдану».
33 І аддаў Масей ім, сыном Ґадовым а сыном Рувінавым а палавіцы плямені Манаса Язэпенка каралеўства Сыгона, караля Аморэйскага, і каралеўства Оґа, караля Вашанскага, зямлю зь местамі яе ў граніцах местаў зямлі наўкола.
34 І збудавалі сынове Ґадовы Дывон а Атароф а Ароер
35 А Атароф-Шофан а Язэр а Ёґбегу
36 А Беф-Німру а Беф-Гаран, месты абаронныя й хлявы авечкам.
37 І сынове Рувінавы збудавалі Гэшбон, Елеале, Кірафаім
38 А Нево а Ваал-Меон, каторых імёны зьменены, і Сыўму, і назвалі ймёнамі месты, каторыя яны збудавалі.
39 І пайшлі сынове Махіра Манасёнка да Ґілеаду, і перамаглі яго, і выгналі Аморэя, каторы ў ім.
40 І аддаў Масей Ґілеад Махіру Манасёнку, і ён асялўся ў ім.
41 І Яір Манасёнак пайшоў, і перамог сёлы іхныя, і назваў іх: Сёлы Яіровы.
42 І Новаг пайшоў, і перамог Кенаф а перадмесьці яго, і назваў яго сваім імям: Новаг.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 32 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.