1 І Валаам абачыў, што люба ў ваччу СПАДАРА дабраславіць Ізраеля, і не пайшоў, як першыя два разы, на сустрэчу з чарамі, але зьвярнуўся відам сваім да пустыні.
2 І ўзьняў Валаам вочы свае, і абачыў Ізраеля, што жыў па плямёнах сваіх, і быў на ім Дух Божы.
3 І падняў ён прыпавесьць сваю, і сказаў: «Цьвердзе Валаам Веаронак, і цьвердзе муж із адчыненым вокам,
4 Цьвердзе тый, што чуе словы Божыя, каторы бача відзень Усемагучага; валіцца, але адчыненыя вочы ў яго.
5 Якія пазорныя буданы твае, Якаве, вітальні твае, Ізраелю!
6 Як даліны, пашырыліся яны, як сады ля ракі, як алёйныя дзервы, пасаджаныя СПАДАРОМ, як кедры ля водаў.
7 Пальлецца вада зь ведраў ягоных, і насеньне ягонае ў вялікіх водах, і пярэйдзе Аґаґа кароль ягоны, і ўзьвялічыцца каралеўства ягонае.
8 Бог вывеў яго зь Ягіпту, барзьдзіня адзінарога ў яго; зжарэць народы, праціўныя яму, і косьці іхныя пакрыша, і стрэламі сваімі паразіць.
9 Нахінуўся, ляжыць як леў і як лявіца, хто падыйме яго? Дабраславячы цябе дабраславены, і праклінаючы цябе пракляты!»
10 І ўзгарэўся гневам Валак на Валаама, і ляснуў ён рукамі, і сказаў Валак Валааму: «Праклінаць маіх варагоў пазваў я цябе, і вось, ты дабраславячы дабраславіш іх ужо трэйчы.
11 Дык цяпер бяжы сабе на свае месца; казаў я, што ўчшчу цябе, але вось, СПАДАР спабывае цябе сьці».
12 І сказаў Валаам Валаку: «Ці не таксама паслом тваім, каторых ты паслаў да мяне, гукаў я кажучы:
13 "Калі б даваў імне Валак поўны свой дом срэбла а золата, не магу пераступіць слова СПАДАРОВАГА, каб зрабіць добрае альбо ліхое ад сэрца свайго: што скажа СПАДАР, тое й буду гукаць".
14 Дык, вось, я йду да люду свайго; хадзі, я накажу табе, што зробе люд гэты люду твайму апошніх дзён».
15 І ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: «Цьвердзе Валаам Веаронак, і цьвердзе муж із адчыненым вокам,
16 Цьвердзе тый, што чуе словы Божыя, ведае веду Навышняга, каторы мае відзень Усемагучага; валіцца, але адчыненыя вочы ягоныя.
17 Бачу Яго, але не цяпер яшчэ; гляджу на Яго, але ня зблізку. Узыходзе зорка зь Якава, і паўстаець посах із Ізраеля, і паломе вуглы Моававы, і зьнішча ўсіх сыноў Сыфовых.
18 І будзе Едом дзяржаваю, і Сэір будзе дзяржаваю варагоў сваіх, а Ізраель будзе дзеяць адважна.
19 І апануе паходзячы зь Якава, і выгубе астачы зь места».
20 І абачыў ён Амаліка, і ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: «Першы з народаў Амалік, але наапошку навекі загіне».
21 І абачыў ён Кенян, і ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: «Моцная сяліба твая, і зьвіў ты гняздо свае на скале.
22 Але ты Кеней будзеш на спустошаньне, пакуль Асур павядзець цябе ў палон».
23 І ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: «Гора, хто застанецца жывы, як навядзець гэта Бог!
24 І прыйдуць караблі з Кітыму, і будуць мучыць Асура, і будуць мучыць Евера, але й самы навекі загінуць».
25 І ўстаў Валаам, і пайшоў, і зьвярнуўся на свае месца; таксама Валак пайшоў сваёй дарогаю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 24 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.