1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Гукай сыном Ізраелявым і вазьмі ў іх па посаху з дому айца, ад усіх князёў іхных подле дому айцоў іхных двананцаць пасахоў, і кажнага імя напішы на посаху ягоным.
3 І імя Ааронава напішы на посаху Левавым, бо адзін посах у галавы дому айцоў іхных.
4 І палажы іх у будане збору перад сьветчаньням, ідзе Я зьяўляюся вам.
5 І будзе, што чалавек, каторага Я абяру, таго посах расквіціць. І Я аддалю ад Сябе нараканьні сыноў Ізраелявых, каторымі яны наракаюць на вас».
6 І казаў Масей сыном Ізраелявым, і далі яму ўсі князі посах ад кажнага князя, подле дому айцоў іхных, двананцаць пасахоў, і посах Ааронаў сярод пасахоў іхных.
7 І палажыў Масей пасахі перад відам СПАДАРА ў будане сьветчаньня.
8 І было назаўтрае, і ўвыйшоў Масей у будан сьветчаньня, і вось, расквіцеў посах Ааронаў ад дому Левавага, і вышаў расток, і расквіцеў квет, і насьпелі міндалы.
9 І вынес Масей усі пасахі ад віду СПАДАРОВАГА да ўсіх сыноў Ізраелявых. І абачылі яны, і ўзялі кажны посах свой.
10 І сказаў СПАДАР Масею: «Зьвярні посах Ааронаў да перад сьветчаньня, на схоў, на знак сыном непакоры, і ўчыні канец нараканьню іх на Мяне, і яны не памруць».
11 І зрабіў Масей; як расказаў яму СПАДАР, так ён і зрабіў.
12 І сказалі сынове Ізраелявы Масею, кажучы: «Вось, мы канаем, гінем, усі гінем.
13 Кажны, што бліжыцца, бліжыцца да вітальні СПАДАРОВАЕ, памірае: ці не давядзецца супоўна нам сканаць?»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 17 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.