1 І гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
2 «Во ўстава права, каторае расказаў СПАДАР, кажучы: скажы сыном Ізраелявым, няхай возьмуць табе рыжую цяліцу дасканальную, на каторай няма заганы, на каторую не ўзышло йго.
3 І дайце яе Елеазару сьвятару, і вывядзе ён вонкі табару, і зарэжуць яе перад ім,
4 І возьме Елеазар сьвятар палцам сваім із крыві яе, і крывёю яе пакропе перад шчытам будану збору сем разоў.
5 І спаляць цяліцу на аччу яго: скуру яе а мяса, яе а кроў зь нечысьцяй яе няхай спаляць.
6 І возьме сьвятар кедравага дзерва а гізопу а нітку з чырвовае воўны, і кіне на сярэдзіну спаленьня цяліцы.
7 І хай вымые сьвятар адзецьці свае, і абмые цела свае ў вадзе, і потым увыйдзе ў табар, і нячысты будзе сьвятар аж да вечара.
8 І тый, што паліў яе, хай вымые адзецьці свае ў вадзе, і абмые цела свае ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара.
9 І хай зьбярэць чыстая людзіна попел цяліцы, і паложа вонках табару на чыстым месцу, і будзе грамадзе сыноў Ізраелявых на дзяржаньне да вады адлучэньня: гэта аброк за грэх.
10 І тый, што зьбіраў попел цяліцы, вымые адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара. І будзе сыном Ізраелявым і чужаземцу, што жывець сярод іх, уставаю вечнай.
11 Хто даткнецца да мертвага цела якога-колечы чалавека, дык нячысты будзе сем дзён.
12 Ён мае ачысьціцца ад гэтага на трэйці дзень, а на сёмы дзень будзе чысты; а калі ж ён не ачысьціцца на трэйці дзень, то й на сёмы дзень ня будзе чысты.
13 Кажны, хто даткнецца да мертвага цела якога-колечы чалавека й не ачысьціцца, сплюгаве вітальню СПАДАРОВУ; і будзе выгублены чалавек тый з Ізраеля, бо адлучальная вада не пакроплена на яго: нячысты будзе, яшчэ нечысьць ягоная на ім.
14 Вось права: калі чалавек памрэць у будане, то кажны, хто прыйдзе да будану, і ўсе, што ў будане, нячыстае будзе сем дзён.
15 І кажная адкрытая судзіна, на каторай няма накрыцьця, наўкола абвязанага, нячыстая.
16 І кажны, хто даткнецца на полю да забітага мячом, альбо да памерлага, альбо да косьці людзкое, альбо да гробу, нячысты будзе сем дзён.
17 І возьмуць нячыстаму з попелу спаленага аброку за грэх, і нальлюць на яго ў судзіну жывое вады;
18 І хай людзіна чыстая возьме гізопу, і занура яго ў ваду, і пакропе на будан а на ўсі судзіны а на ўсі душы, каторыя ў ім былі, на тога, хто даткнуўся да косьці, альбо да забітага, альбо да памерлага, альбо да гробу,
19 І хай пакропе чысты нячыстага на трэйці дзень, і на сёмы дзень будзе ачышчаны. І вымые ён адзецьці свае, і абмые цела свае ў вадзе, і ўвечары будзе чысты.
20 А хто будзе нячысты й не ачысьце сябе, то будзе выгублена душа тая з пасярод грамады, бо яна сплюгавіла сьвятыню СПАДАРОВУ; адлучальнай вадою яна не пакроплена, яна нячыстая.
21 І хай будзе гэта ім уставаю вечнай. І хто крапіў адлучальнаю вадою, няхай вымые адзецьці; і хто даткнуўся да адлучальнае вады, нячысты будзе аж да вечара.
22 І ўсе, да чаго даткнецца нячысты, будзе нячыстае; і душа, што даткнулася, нячыстая будзе аж да вечара».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 19 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.