1 І прышлі сынове Ізраелявы, уся грамада, на пустыню Цын першага месяца, і прабываў люд у Кадэшу, і памерла там Мірыям, і пахавана там.
2 І ня было вады грамадзе, і зьберліся яны супроці Масея а Аарона;
3 І сьперачаўся люд із Масеям, і сказаў: «О, калі б сканалі тады й мы, як сканалі браты нашыя перад СПАДАРОМ!
4 І нашто вы прывялі грамаду СПАДАРОВУ на гэту пустыню, каб памерці там нам і статку нашаму?
5 І чаму ўзьвялі нас ізь Ягіпту, каб прывесьці нас на гэта благое месца? гэта ня месца сеяць, ані фіґаў, ані вінных ягадаў, ані гранатовых яблыкаў, ані вады піць?»
6 І прышоў Масей а Аарон ад люду да ўходу будану збору, і палі на віды свае, і зьявілася ім слава СПАДАРОВА.
7 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
8 «Вазьмі посах і зьбяры збор, ты а Аарон, брат твой, і кажыце скале на ачох іх, і яна дасьць воды свае: і ты вывядзеш ім ваду із скалы, і дасі піць грамадзе, і напоіш статак ейны».
9 І ўзяў Масей посах ад віду СПАДАРОВАГА, як Ён расказаў яму.
10 І зьберлі Масей а Аарон грамаду перад скалаю, і ён сказаў ім: «Паслухайце ж, бунтаўнікі, ціж із гэтае скалы імне вывесьці вам ваду?»
11 І падняў Масей руку сваю, і ўдырыў у скалу посахам сваім двойчы, і вышла шмат вады, і піла грамада й статак ейны.
12 І казаў СПАДАР Масею а Аарону: «За тое, што вы не паверылі Імне, каб усьвяціць Мяне на ачох сыноў Ізраелявых, затым не ўвядзіце вы люду гэтага ў зямлю, каторую Я даў яму».
13 Гэта воды Мерывы, ля каторых сварыліся сынове Ізраелявы із СПАДАРОМ, і Ён усьвяціўся імі.
14 І паслаў Масей паслоў з Кадэшу да караля Едомскага, сказаць: «Гэтак кажа брат твой Ізраель: ты ведаеш усі цяжкасьці, каторыя стрэлі нас.
15 І зышлі айцове нашы да Ягіпту, і мы жылі ў Ягіпце шмат часу, і Ягіпцяне ліха дзеялі нам і бацьком нашым.
16 І гукалі мы да СПАДАРА, і пачуў Ён голас наш, і паслаў Ангіла, і вывеў нас ізь Ягіпту. І вось, мы ў Кадэшу, месьце канца граніцы твае.
17 Пройдзем жа перазь зямлю тваю; мы ня пойдзем па палёх а па вінішчах, і ня будзем піць вады із студні; дарогаю каралеўскаю пойдзем, ня зьвернем ані направа, ані налева, пакуль ня пярэйдзем граніцаў тваіх».
18 І сказаў яму Едом: «Не праходзь перазь мяне, бо я зь мячом выйду на пярэймы табе».
19 І сказалі яму сынове Ізраелявы: «Мы пойдзем гасьцінцам, і калі будзем піць ваду тваю, я а статак мой, дык заплачу; толькі, гэта ж нічога, нагамі сваімі прайду».
20 Але ён сказаў: «Не перайдзі!» І вышаў Едом напярэймы яму з чысьленым людам і з дужою рукою.
21 І адмовіўся Едом даць Ізраелю прайсьці пераз граніцы ягоныя, і адхінуўся Ізраель ад яго.
22 І крануліся з Кадэшу, і прышлі сынове Ізраелявы, уся грамада, да гары Гор.
23 І гукаў СПАДАР Масею а Аарону на гары Гор, ля граніцаў зямлі Едомскае, кажучы:
24 «Хай прылучыцца Аарон да людзёў сваіх, бо ён ня ўвыйдзе ў зямлю, каторую Я даў сыном Ізраелявым, за тое, што вы збунтаваліся супроці слова Майго ля водаў Мерывы.
25 Вазьмі Аарона а Елеазара, сына ягонага, і ўзьвядзі іх на гару Гор.
26 І здыймі з Аарона адзецьці ягоныя, і адзень у іх Елеазара, сына ягонага, і хай будзе прылучаны Аарон і памрэць там».
27 І ўчыніў Масей так, як расказаў СПАДАР. І ўзышлі яны на гару Гор на ачох усяе грамады.
28 І зьняў Масей з Аарона адзецьці ягоныя, і адзеў у іх Елеазара, сына ягонага. І памер там Аарон на версе гары. І зышлі Масей а Елеазар із гары,
29 І абачыла ўся грамада, што Аарон сканаў, і плакалі па Аарону трыццаць дзён увесь дом Ізраеляў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 20 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.