1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім: "Рупцеся праз дар Мой, хлеб Мой на аброк Імне, прыемны пах Імне, каб дараваны быў Імне ў пару".
3 І скажы ім: во агняны аброк, каторы вы маеце абракаць СПАДАРУ: баранчыкі аднагоднія дасканальныя на дзень два, на ўсепаленьне штачаснае.
4 Аднаго баранчыка абрачы нараніцы, а другога баранчыка абрачы адвячоркам.
5 І на аброк хлебны дзясятую часьць ефы ценькае мукі, рашчыненай на вытаўчанай аліве чэцьверці гіна.
6 Гэта ўсепаленьне штачаснае, каторае ўчынена было ля гары Сынаю, на прыемны пах, на аброк СПАДАРУ.
7 І ўзьліваньне яго чэцьверць гіна на аднаго баранчыка; на сьвятым месцу ўзьлівай узьліваньне, старое віно СПАДАРУ.
8 А другога баранчыка абракай адвячоркам, як хлебны аброк ранічны, і подле яго ўзьліваньня абрачэш на аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ.
9 А ў дзень сыботні два баранчыкі аднагоднія дасканальныя, і дзьве дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і ўзьліваньне яго.
10 Сыботняе ўсепаленьне кажнае сыботы, звыш усепаленьня штачаснага а ўзьліваньня.
11 І на маладзікі вашыя абракайце ўсепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў дасканальных,
12 І тры дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на адно цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на аднаго барана,
13 І на аброк хлебны па дзясятай часьці ценькае мукі, рашчыненай на аліве, на аднаго баранчыка — аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ.
14 І ўзьліваньне іх паў гіна будзе на бычка, і трэйць гіна на барана, і чэцьверць гіна віна на баранчыка. Гэта ўсепаленьне штамесячнае, на кажны месяц году.
15 І адно казянё СПАДАРУ на аброк за грэх; звыш усепаленьня штачаснага маюць абракаць яго з узьліваньням яго.
16 І першага месяца, на чатырнанцаты дзень месяца Пасха СПАДАРУ.
17 І на пятнанцаты дзень гэтага месяца — сьвята; сем дзён маюць есьці праснакі,
18 На першы дзень сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце.
19 І абракайце агняны аброк, усепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя яны маюць быць у вас.
20 І аброк хлебны іх: ценькае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на кажнае цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці на барана зрабіце,
21 І па дзясятай часьці мае быць зроблена на кажнага ізь сямёх баранчыкаў,
22 І адно казянё на аброк за грэх, на ласкіўчыненьне вам.
23 Апрача ранічнага ўсепаленьня, каторае ёсьць усепаленьне штачаснае, зрабіце гэга.
24 Гэтак зрабіце на кажны ізь сямёх дзён: хлеб, аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ; звыш усепаленьня штачаснага і ўзьліваньня яго, маюць зрабіць.
25 І сёмага дня сьвяты збор хай будзе ў вас, ніякае рамеснае работы не рабіце.
26 І ў дзень першых пладоў, як даруеце новы аброк хлебны СПАДАРУ ў тыдні вашыя, сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякіае рамеснае работы не рабіце.
27 І абракайце ўсепаленьне на прыемны пах СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, аднаго барана й сем аднагодніх баранчыкаў,
28 І аброк хлебны іх: ценькае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на кажнае цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на аднаго барана,
29 І па дзясятай часьці на кажнага ізь сямёх баранчыкаў,
30 І адно казянё дзеля ласкіўчыненьня вам.
31 Апрача штачаснага ўсепаленьня й хлебнага аброку яго, зрабіце іх; бяз гану маюць быць яны ў вас, і іх узьліваньне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 28 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.