1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Гукай Аарону й скажы яму: як ты будзеш устанаўляць лянпы, на пярэднім баку сьветача хай сьвецяць сем лянпаў».
3 І зрабіў Аарон так: на пярэднім баку сьветача ўстанавіў лянпы яго, як расказаў СПАДАР Масею.
4 І во ўладжаньне сьветача: каваны ён із золата, аж да сьцябла яго, аж да кветак яго каваны ён. Подле зразы, каторую паказаў СПАДАР Масею, так ён зрабіў сьветач.
5 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
6 «Вазьмі Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых і ачысьці іх.
7 І гэтак зрабі ім, каб ачысьціць іх: пакрапі на іх ачышчанаю вадою, і хай яны правядуць брытваю па ўсім целе сваім і вымыюць адзецьці свае, дык ачысьцяцца.
8 І хай возьмуць цялё-бычка і хлебны аброк да яго, ценькае мукі, рашчыненае на аліве, а другое цялё-бычка возьме на аброк за грэх.
9 І дабліж Левітаў перад будан збору, і зьбяры ўсю грамаду сыноў Ізраелявых.
10 І дабліж Левітаў перад відам СПАДАРА, і няхай узложаць сынове Ізраелявы рукі свае на Левітаў.
11 І туды-сюды нахінаць будзе Аарон Левітаў нахінаньням перад СПАДАРОМ ад сыноў Ізраелявых, і будуць яны на службу служэньня СПАДАРОВАГА.
12 І Левіты хай узложаць рукі свае на галаву цялят-бычкоў, і абрачы аднаго на аброк за грэх, а другога на ўсепаленьне СПАДАРУ, на адзяржаньне ласкіўчыненьня Левітам.
13 І пастанаві Левітаў перад Ааронам а перад сынамі ягонымі, і туды-сюды нахінай іх нахінаньням СПАДАРУ.
14 І адлучы Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых, і будуць Левіты Імне.
15 І просьле гэтага ўвыйдуць Левіты служыць будану збору, і ачысьціш іх, і будзеш туды-сюды нахінаць іх нахінаньням;
16 Бо яны супоўна адданы Імне з пасярод сыноў Ізраелявых. Замест рашчыняючага ўсялякія дзетніцы першака з усіх сыноў Ізраелявых, Я ўзяў Сабе іх;
17 Бо Імне належа кажны пяршак із сыноў Ізраелявых, з чалавека і із статку. Таго дня, як Я зразіў кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, Я пасьвяціў іх сабе,
18 І ўзяў Левітаў замест кажнага першака із сыноў Ізраелявых,
19 І аддаў Левітаў як дар Аарону а сыном ягоным з пасярод сыноў Ізраелявых, каб служылі службы сыноў Ізраелявых у будане збору і даставалі ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым, каб ня была кара на сыноў Ізраелявых, як сынове Ізраелявы бліжацца да сьвятыні».
20 І зрабіў зь Левітамі Масей а Аарон а ўся грамада сыноў Ізраелявых: подле ўсёга, як расказаў СПАДАР Масею празь Левітаў, так і зрабілі ім сынове Ізраелявы.
21 І ачысьціліся Левіты й памылі адзежу сваю; і туды-сюды нахінаў іх Аарон нахіваньням перад СПАДАРОМ, і дастаў ім ласкіўчыненьне Аарон, каб ачысьціць іх.
22 І просьле гэтага ўвыйшлі Левіты служыць службы свае ў будане збору перад Ааронам а перад сынамі ягонымі. Як расказаў СПАДАР Масею празь Левітаў, так і зрабілі яны зь імі.
23 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
24 «Гэта празь Левітаў: ад дваццаць пяцёх год і вышэй увыйдуць яны служыць службу да работы будану збору.
25 А ад пяцьдзясят год зьвернецца ад служэньня работы й ня будзе болей адправы правіць.
26 І будуць паслугаваць братом сваім у будане збору, дзяржаць паручэньне, а адправы хай ня правяць. Гэтак рабі зь Левітамі што да паручэньня іхнага».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 8 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.