1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Пашлі сабе людзёў, і хай яны выглядзяць зямлю Канаанскую, каторую Я даю сыном Ізраелявым; па адным чалавеку, па адным чалавеку з плямені айцоў іхных пашліце, кажнага князя зь іх».
3 І паслаў іх Масей з пустыні Паран, за расказаньням СПАДАРОВЫМ, і ўсі яны мужы, галавы сыноў Ізраелявых яны.
4 І во ймёны іхныя: з плямені Рувінавага Шамуа Заккуронак,
5 З плямені Сымонавага Шафат Горанок,
6 З плямені Юдзінага Калеў Ефунёнак,
7 З плямені Іссасхаровага Іґал Язэпенак,
8 З плямені Яхрэмавага Гоша Нунянок,
9 З плямені Веняміновага Фалт Рафуёнак,
10 З плямені Завулонавага Ґаддыель Содзянок,
11 З плямені Язэпавага, з плямені Манасавага Ґадды Сусянок,
12 З плямені Дановага Амель Ґемалёнак,
13 З плямені Ашэравага Сэфур Міхайлёнак,
14 З плямені Неффалімовага Нагаб Воўсянок,
15 З плямені Ґадовага Ґеуель Машанок.
16 Гэта ймёны мужоў, каторых паслаў Масей выглядзець зямлю. І назваў Масей Гошу Нунянка Ігошуам.
17 І паслаў іх Масей выглядзець зямлю Канаанскую, і сказаў ім: «Увыйдзіце ў гэты бок, на паўдня, і ўзыйдзіце на гару;
18 І абачча зямлю, якава яна, і люд, што жывець на ёй, дужы ён ці слабы, мала іх ці шмат?
19 І якая зямля, на каторай ён жывець, добрая яна ці благая? І якія месты, у каторых ён жывець, у буданох ён жывець ці ў вабаронных местах?
20 І якая зямля, уродлівая яна ці пустая? Ці ё на ёй дзервы, ці няма? І мацуйцеся, і вазьміце з пладоў зямлі». І было ж гэга ў часе сьпеньня віна.
21 Яны ўзышлі, і выглядзелі зямлю ад пустыні Цын аж да Рэгова, ідзе ўходзяць у Гамаф.
22 І пайшлі на паўдня, і дайшлі да Гэўрону, і там Агіман, Шэсай а Фалмай, дзеці Енаковы. А Гэўрон збудаваны быў сем год раней за Цоан Ягіпецкі.
23 І прышлі аж да даліны Ешкол, і зрэзалі там галузу і адну гранку вінных ягадаў, і несьлі яе на жэрдцы ў двух, і таксама з гранатовых яблыкаў а зь фіґаў.
24 Месца гэтае названа даліною Ешкол з прычыны вінное гранкі, каторую зрэзалі адтуль сынове Ізраелявы.
25 І зьвярнуліся ад выгляданьня зямлі пры канцу сараку дзён.
26 І пайшлі, і прышлі да Масея а да Аарона а да ўсяе грамады сыноў Ізраелявых на пустыню Паран у Кадэшу, і прынесьлі слова ім а ўсёй грамадзе, і паказалі ім плады зямлі.
27 І павядалі яму й казалі: «Прышлі мы да зямлі, да каторае ты паслаў нас; і таксама цячэць малаком а мёдам яна, і во плады яе;
28 Але што дужы люд, каторы жывець на зямлі; і месты абаронныя вельмі вялікія; і дзяцей Енаковых мы бачылі там.
29 Амалік жывець на зямлі паўднявой, а Гэціч а Евусэй а Аморэй жывець на гары, а Канаанін жывець ля мора а ля Ёрдану».
30 Але Калеў супакоеваў люд перад Масеям і сказаў: «Узыйсьці ўзыйдзем і мы яе на спадак возьмем, бо здолець, здолеем яе».
31 А людзі, што ўзыходзілі зь ім, казалі: «Ня можам узыходзіць супроці люду гэнага, бо ён дужшы за нас».
32 І вынесьлі ліхое лічбызданьне да сыноў Ізраелявых празь зямлю, каторую яны выглядалі, кажучы: «Зямля, што мы праходзілі па ёй выглядзець яе, яна зямля, што есьць жывучых на ёй, і ўвесь люд, каторы мы бачылі сярод яе, людзі меры.
33 І там бачылі мы й дзеці Енаковы, з роду волатавага; і мы былі ў вачох нашых, як шаранча; і гэткімі ж былі мы і ў вачох іхных».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 13 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.