1 І паднялася ўся грамада, і плакаў люд тую ноч.
2 І наракалі на Масея а на Аарона ўсі сынове Ізраелявы, і сказалі ім уся грамада: «О, калі б мы памерлі ў зямлі Ягіпецкай, або на пустыні гэтай, калі б мы памерлі.
3 І нашто СПАДАР прывёў нас да зямлі гэтае, каб мы палі ад мяча? Жонкі нашыя а дзецяняты нашыя стануць здабыткам. Ці не валей нам зьвярнуцца да Ягіпту?»
4 І казалі адзін аднаму: «Паставім сабе начэльніка й зьвернемся да Ягіпту».
5 І паў Масей а Аарон на віды свае перад усёй грамадою збору чыноў Ізраелявых.
6 І Ігошуа Нунянок і Калеў Ефунёнак із выглядалых зямлю разарвалі адзецьці свае,
7 І гукалі ўсёй грамадзе сыноў Ізраелявых, кажучы: «Зямля, што мы праходзілі ў ёй дзеля выгляданьня яе, вельмі, вельмі добрая.
8 Калі СПАДАР зыча нам, дык увядзець нас у зямлю гэную й дасьць нам яе, зямлю, каторая цячэць малаком а мёдам.
9 Толькі ня бунтуйцеся супроці СПАДАРА, і вы ня бойцеся люду тае зямлі, бо яны хлеб нам: іхная абарона адпала ад іх, а СПАДАР із намі, ня бойцеся іх».
10 І сказала ўся грамада: «Укаменаваць іх!» Але слава СПАДАРОВА зьявілася ў будане збору ўсім сыном Ізраелявым.
11 І сказаў СПАДАР Масею: «Пакуль будзе ўлегцы мець Мяне люд гэты? і пакуль будзе ён ня верыць Імне пры ўсіх знакох, каторыя чыніў Я сярод яго?
12 Вытну яго морам і спабуду яго спадку, і ўчыню цябе ў народ вялікі а дужшы за яго».
13 Але Масей сказаў СПАДАРУ: «І пачуюць Ягіпцяне, з пасярод каторых Ты ўзьвёў сілаю сваёй люд гэты,
14 І скажуць жыхарам зямлі гэнае, каторыя чулі, што Ты, СПАДАРУ, сярод люду гэтага, што вока ў вока паказуешся Ты, СПАДАРУ, і булак Твой стаіць над імі, і ў стаўпе болачным Ты йдзеш перад імі ўдзень, а ў стаўпе агняным ночы;
15 І калі Ты выгубіш люд гэты, як аднаго чалавека, дык скажуць народы, што чувалі славу Тваю, кажучы:
16 "Затым што ня мог СПАДАР увесьці люд гэты ў зямлю, праз каторую Ён прысягаў ім, то й выразаў іх на пустыні".
17 Дык няхай узьвялічыцца сіла СПАДАРОВА, як Ты гукаў, кажучы:
18 "СПАДАР памальны да гневу а вельмі міласэрны, даруе бяспраўе а выступы, але не зьвальняе ад віны, давядаецца да бяспраўя бацькоў на дзяцёх да трэйцяга а чацьвертага пакаленьня".
19 Даруй бяспраўе люду гэтаму подле вялічча міласэрдзя Свайго, як Ты дараваў люду гэтаму ад Ягіпту аж дагэгуль».
20 І сказаў СПАДАР: «Я дараваў подле слова твайго.
21 Але жыў Я, і напоўніцца славы СПАДАРА ўся зямля;
22 Бо ўбі людзі, каторыя бачылі славу Маю а знакі Мае, каторыя Я чыніў у Ягіпце й на пустыні, і спакушалі Мяне гэтыя дзесяць разоў, і ня слухалі голасу Майго,
23 Не абачаць зямлі, праз каторую Я прысягаў бацьком іхным; і ўсі, што ўлегцы мелі Мяне, не абачаць яе.
24 Але слугу Свайго Калева, за тое, што быў у ім накшы дух, і ён сусім чыста йшоў за Імною, дык Я ўвяду яго ў зямлю, да каторае ён прышоў туды, і насеньне ягонае адзяржыць яе на спадак.
25 Амалік а Канаанін жывуць у даліне; заўтра абярніцеся а краніцеся на пустыню дарогаю Чырвонага мора».
26 І гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
27 «Пакуль цярпець Імне гэты збор ліхі, што яны наракаюць на Мяне? Нараканьне сыноў Ізраелявых, каторым яны наракаюць на Мяне, Я чуў.
28 Скажы ім: "Жыў Я", цьвердзе СПАДАР: "Як гукалі вы ў вушы Імне, так і ўчыню вам.
29 На пустыні гэтай падуць трупы вашыя, і ўсі вы палічаныя, колькі вас лікам, ад дваццацёх год і вышэй, каторыя наракалі на Мяне,
30 Ня ўвыйдуць у зямлю, праз каторую Я, падняўшы руку Сваю, прысягаў асяліць вас у ёй, апрача Калева Ефунёнка а Ігошуі Нунянка.
31 А дзецяняты вашыя, праз каторыя вы казалі, што яны лучаць у здабытак, Я ўвяду іх, і яны пазнаюць зямлю, каторай вы пагрэбавалі;
32 Дык вы, трупы вашыя падуць на пустыні гэтай.
33 І сынове вашыя будуць пасьціць на пустыні сорак год, і будуць несьці кару за бязулства вашае, пакуль ня зьгінуць усі трупы вашы на пустыні.
34 Подле ліку дзён, у каторыя вы выглядалі зямлю, сорак дзён, год за дзень, год за дзень панясіце вы бяспраўі вашы сорак год, і вы пазнаеце Мае ганеньне".
35 Я, СПАДАР, казаў, і ціж ня гэта Я ўчыню ўсёй грамадзе ліхой гэтай, што зьберлася супроці Мяне; на пустыні гэтай ліхой яны высіляцца й там памруць».
36 І тыя людзі, каторых пасылаў Масей выглядаць зямлю, і каторыя, зьвярнуўшыся, давялі ўсю грамаду наракаць на яго, здаючы ліхую лічбу праз тую зямлю,
37 І памерлі тыя людзі, каторыя здалі ліхую лічбу празь зямлю, памерлі ад паражэньяя перад СПАДАРОМ.
38 А Ігошуа Нунянок а Калеў Ефунёнак жылі з тых мужоў, што хадзілі выглядаць зямлю.
39 І гукаў Масей словы гэтыя ўсім сыном Ізраелявым, і люд быў у вялікай жалобе.
40 І ўсталі рана нараніцы, і пайшлі на верх гары кажучы: «Вось, мы і ўзыйдзем на тое месца, праз каторае сказаў СПАДАР, бо мы ізграшылі».
41 І сказаў Масей: «Нашто вы ўзрушаеце расказаньне СПАДАРОВА? Гэта ж не пашчасьце.
42 Ня ўзыходзьце, бо няма СПАДАРА сярод вас, каб ня былі зражаны перад варагамі вашымі.
43 Бо Амалік а Канаанін там перад вамі, і вы падзіце ад мяча, бо вы адступілі ад СПАДАРА, і ня будзе з вамі СПАДАРА».
44 Але яны паважыліся ўзыйсьці на верх гары; а скрыня змовы СПАДАРОВАЕ а Масей не адышлі з пасярод табару.
45 І зышлі Амалік а Канаанін, што жылі на гары тэй, і білі іх, і разьбілі іх, і гналі іх аж да Гормы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 14 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.