1 І во падарожжы сыноў Ізраелявых, каторыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае па войсках сваіх, пад рукою Масея а Аарона.
2 І апісаў Масей выхады ў падарожжы іхныя, подле слова СПАДАРОВАГА, і во падарожжы іхныя подле выхадаў іхных:
3 І крануліся яны з Рамесэсу першага месяца, на пятнанцаты дзень першага месяца; на другі дзень Пасхі вышлі сынове Ізраелявы пад рукою высокай на ачох усяго Ягіпту.
4 А Ягіпцяне хавалі ўсіх першакоў, каторых зразіў СПАДАР. СПАДАР зрабіў суды над багамі іхнымі.
5 І крануліся сынове Ізраелявы з Рамесэсу, і разьлягліся табарам у Сукофе.
6 І крануліся із Сукофу, і разьлягліся табарам у Ефаме, што на краю пустыні.
7 І крануліся зь Ефаму, і зьвярнуліся да Пі-Гагірофу, каторы перад Ваал-Цэфонам, і разьлягліся табарам перад Міґдолам.
8 І крануліся ад Гагірофу, і прайшлі сярод мора на пустыню, і йшлі тры дні дарогі пустынёю Ефам, і разьлягліся табарам у Меры.
9 І крануліся зь Меры, і прышлі да Еліму; у Еліме ж двананцаць жаролаў вады і семдзясят пальмаў, і разьлягліся там табарам.
10 І крануліся зь Еліму, і разьлягліся табарам ля Чырвонага мора.
11 І крануліся ад Чырвонага мора, і разьлягліся табарам на пустыні Сын.
12 І крануліся з пустыні Сын, і разьлягліся табарам у Дофцы.
13 І крануліся з Дофкі, і разьлягліся табарам ўв Алушы.
14 І крануліся з Алушы, і разьлягліся табарам у Рэфідыме, і ня было там вады люду піць.
15 І крануліся з Рэфідыму, і разьлягліся табарам на пустыні Сынайскай.
16 І крануліся з пустыні Сынайскае, і разьлягліся табарам у Кіброт-Гатааве.
17 І крануліся з Кіброт-Гатаавы, і разьлягліся табарам у Гацэрофе.
18 І крануліся з Гацэрофу, і разьлягліся табарам у Рыфме.
19 І крануліся з Рыфмы, і разьлягліся табарам у Рымнон-Парэцу.
20 І крануліся з Рымнон-Парэцу, і разьлягліся табарам у Ліўне.
21 І крануліся зь Ліўны, і разьлягліся табарам у Рысе.
22 І крануліся з Рысы, і разьлягліся табарам у Кегелафе.
23 І крануліся з Кегелафы, і разьлягліся табарам на гары Шэфер.
24 І крануліся ад гары Шэфер, і разьлягліся табарам у Гарадзе.
25 І крануліся з Гарады, і разьлягліся табарам у Макелофе.
26 І крануліся з Макелофу, і разьлягліся табарам у Тагафе.
27 І крануліся з Тагафу, і разьлягліся табарам у Тэразе.
28 І крануліся з Тэрагу, і разьлягліся табарам у Міфцы.
29 І крануліся зь Міфкі, і разьлягліся табарам у Гашмоне.
30 І крануліся з Гашмоны, і разьлягліся табарам у Мосэрофе.
31 І крануліся з Мосэрофы, і разьлягліся табарам у Бене-Яакане.
32 І крануліся зь Бене-Яакану, і разьлягліся табарам у Гор-Гаґідґадзе.
33 І крануліся з Гор-Гаґідґаду, і разьлягліся табараім у Ётвафе.
34 І крануліся ад Ётвафы, і разьлягліся табарам у Аўроне.
35 І крануліся з Аўрону, і разьлягліся табарам у Ецон-Ґаверу.
36 І крануліся зь Ецон-Ґаверу, і разьлягліся табарам на пустыні Цын, яна ж Кадэш.
37 І крануліся з Кадэшу, і разьлягліся табарам на гары Гор, ля канца зямлі Едомскае.
38 І ўзышоў Аарон сьвятар на гару Гор подле слова СПАДАРОВАГА, і памер там саракавога году па выходзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, пятага месяца, на першы дзень месяца.
39 Аарону было сто дваццаць тры гады, як памер на гары Гор.
40 І пачуў Канаанянін, кароль Арада, а ён жыў на паўдні ў зямлі Канаанскай, што йдуць сынове Ізраелявы.
41 І крануліся яны ад гары Гор, і разьлягліся табарам у Цалмоне.
42 І крануліся з Цалмону, і разьлягліся табарам у Пуноне.
43 І крануліся з Пунону і разьлягліся табарам у Овофе.
44 І крануліся з Овофу, і разьлягляліся табарам у Іім-Аварыме, на граніцах Моаву.
45 І крануліся з Ііму, і разьлягліся табарам у Дывон-Ґадзе.
46 І крануліся з Дывон-Ґаду, і разьлягліся табарам у Алмон-Дыўлафаіме.
47 І крануліся з Алмон-Дыўлафаіму, і разьлягліся табарам на горах Аварымскіх перад Нево.
48 І крануліся з гор Аварымскіх, і разьлягліся табарам на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану, супроці Ерыхону.
49 Яны разьлягліся табарам ля Ёрдану ад Беф-Ешгімофу аж да Аве-Шытыму на раўнінах Моаўскіх.
50 І гукаў СПАДАР Масею на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану, кажучы:
51 «Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: як пярэйдзеце перазь Ёрдан да зямлі Канаанскае,
52 То пражаніце ўсіх жыхараў зямлі ад віду свайго, і зьнішчыце ўсі хвіґуры іхныя, і ўсі літыя балваны іхныя зьнішчыце, і ўсі вышыні іхныя разбурыце.
53 І вазьміце ў дзяржаньне зямлю, асяліцеся на ёй, бо вам Я даў зямлю гэтую дзяржаць яе.
54 І возьмеце на спадак зямлю жэрабям подле радзімаў сваіх: чысьленаму павялічча спадак, а нячысьленаму паменшча спадак; на каторае месца каму падзець жэрабя, тое яму й будзе; подле плямёнаў айцоў сваіх вазьміце сабе спадкі.
55 Калі ж вы не пражаніце жыхараў зямлі ад сябе, то будзе, што засталыя зь іх будуць цернямі ачом вашым і бадзюлькамі баком вашым, і будуць ціснуць вас на зямлі, на каторай вы жывіце.
56 І тады, што Я думаў зрабіць ім, зраблю вам».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 33 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.