1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, каваныя зрабі іх, і будуць яны табе на згуканьне збору й на падарожжа табараў.
3 І затрубяць у іх, і зьбярэцца да цябе ўвесь збор да ўходу будану збору.
4 І як затрубяць адным трубным гукам, дык зьбяруцца да цябе князі а галавы тысячаў Ізраелявых.
5 І як затрубяць трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюццана ўсход.
6 І як другі раз затрубіце трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюцца на паўдня; трывогу няхай трубяць пры кратаньнях у дарогу.
7 А як надабе зьберці грамаду, трубіце, але не на трывогу.
8 І сынове Ааронавы, сьвятары, маюць трубіць у трубы, і будуць яны вам уставаю вечнай у роды вашы.
9 І як пойдзеце на вайну ў зямлі вашай на ўцісканьніка, што ўціскае вас, трубіце трывогу ў трубы; і будзеце ўспомнены перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і спасёны будзеце ад варагоў сваіх.
10 І ў дзень весялосьцяў вашых, і ў прызначаныя поры вашыя, і на маладзікі вашы трубіце ў трубы пры ўсепаленьнях сваіх і пры супакойных аброках сваіх; і будуць яны вам на прыпамінаньне перад Богам вашым. Я СПАДАР, Бог ваш».
11 І было на другі год, на другі месяц, дваццатага дня месяца, падняўся булак ад вітальні сьветчаньня.
12 І крануліся сынове Ізраелявы ў падарожжы свае з пустыні Сынайскае, і прабываў булак на пустыні Паран.
13 І крануліся яны першы раз за расказаньням СПАДАРОВЫМ Масеям.
14 Першы крануўся сьцяг табару сыноў Юдзіных па войсках сваіх. І над войскам ягоным Наасон Амінадавёнак.
15 І над войскам плямені сыноў Іссасхаровых Нафанаель Цуаронак.
16 І над войскам плямені сыноў Завулонавых Еляў Гелонёнак.
17 І спушчана была вітальня, і крануліся сынове Ґірсонавы а сынове Мераравы, нясучы вітальню.
18 І крануўся сьцяг табару Рувінавага па войсках сваіх. І над войскам ягоным Еліцур Шэдэўронак.
19 І над войскам плямені сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак.
20 І над войскам плямені сыноў Ґадовых Елясаф Дэгуелёнак.
21 І крануліся Когафовы, нясучы сьвятьню; і выстаўлена вітальня да прыходу іх.
22 І крануўся сьцяг табару сыноў Яхрэмавых па войсках сваіх. І над войскам іхным Елішама Амігудзёнак.
23 І над войскам плямені сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак.
24 І над войскам плямені сыноў Веняміновых Авідан Ґідэонёнак.
25 І крануўся сьцяг табару сыноў Дановых адзаду ўсіх табароў подле войскаў сваіх. І над войскам ягоным Агіезэр Амішаддаёнак.
26 І над войскам плямені сыноў Ашэравых Паґіель Охранёнак.
27 І над войскам плямені сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак.
28 Гэта падарожжы сыноў Ізраелявых подле войскаў іхных. І крануліся яны.
29 І сказаў Масей Говаву, сыну Рэгуеля Мідзянскага, сьця свайго: «Мы сунемся да тога месца, праз каторае СПАДАР сказаў: "Вам аддам яго"; ідзі з намі, і мы зробім табе дабро, бо СПАДАР добрае выказаў праз Ізраеля».
30 Але ён сказаў яму: «Не пайду, бо да зямлі свае й да дамовы свае я пайду».
31 І сказаў: «Не пакідай нас, бо ты ведаеш, як разьлягаемся мы табарам на пустыні, дык будзеш нам ачыма.
32 І будзе, калі пойдзеш із намі, дык будзе, што дабро тое, каторае СПАДАР узыча нам, мы ўзычым табе».
33 І крануліся яны ад гары СПАДАРОВАЕ на тры дні дарогі, і скрыня змовы СПАДАРОВАЕ ішла перад імі тры дні дарогі, каб выглядзець ім месца супакою.
34 І булак СПАДАРОЎ над імі ўдзень, як яны крануліся з табару.
35 І было: як кранулася скрыня ў дарогу, Масей казаў: «Паўстань. СПАДАРУ, і рассыпяцца варагі твае, і ўцякуць ненавідзячыя Цябе ад віду Твайго».
36 І як супачывала скрыня, ён казаў: «Зьвярніся, СПАДАРУ, да шмат тысячаў Ізраеля».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 10 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.