1 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
2 «Раскажы сыном Ізраелявым, каб выслалі з табару ўсіх пракажаных, і ўсіх маючых вытакі, і кажнага, што стаў нячысты ад мертвае душы.
3 Ад мужчыны й да жонкі вышліце, вонкі табару вышліце іх, і ня будуць плюгавіць яны табараў сваіх, што Я жыву пасярод іх».
4 І зрабілі так сынове Ізраелявы, і выслалі іх вонкі з табару; як казаў СПАДАР Масею, так і зрабілі сынове Ізраелявы.
5 І Гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
6 «Гукай сыном Ізраелявым: мужчына альбо жонка, калі яны зробяць адзін із грахоў людзкіх, выступяць супроці СПАДАРА, і вінна будзе душа тая;
7 Дык няхай выспавядаюцца з грэху свайго, каторы яны зрабілі, і верне за віну сваю ў галоўнай суме, і пятую часьць дадасьць да тога, і дасьць таму, супроці каго завініўся.
8 І калі ў чалавека няма сваяка, каб зьвярнуць за віну яму, то за віну зьвернецца СПАДАРУ; хай будзе гэта сьвятару звыш барана ласкіўчыненьня, каторым ён дастане яму ласкіўчыненьне.
9 І ўсялякі дар із усіх сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, каторыя яны абракаюць, сьвятару, яму належа.
10 І пасьвячэньне кажнага чалавека яму будзе. Усе, што дасьць чалавек сьвятару, ягонае ё».
11 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
12 «Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: калі якога мужа жонка іступіла з дарогі, і хвальш учыніла супроці яго,
13 І паляжаў хто зь ёю ляжаньням насеньня, і гэта было ўтоена ад аччу мужа ейнага і схавана, і яна сплюгавіцца, ня будзе на яе сьветкі ані будзе засьпета,
14 І пройдзе над ім дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю, як яна сплюгаўлена; альбо пройдзе над ім дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю, як яна ня сплюгаўлена:
15 Дык хай прывядзець тый муж жонку сваю да сьвятара, і прынясець дар ейны за яе дзясятую часьць ефы ячнае мукі; але ня ўзьлівае на яе алівы, і не кладзець кадзіла, бо гэта аброк завісьці, аброк успаміну, прыпамінаючы бяспраўе.
16 І дабліжа яе сьвятар, і пастанове яе перад від СПАДАРОЎ;
17 І возьме сьвятар сьвятое вады ў гліняную судзіну, і з пылу, каторы будзе на мосьце вітальні, возьме сьвятар і паложа ў ваду;
18 І пастанове сьвятар жонку перад від СПАДАРОЎ, і адкрые галаву жончыну, і дасьць ёй на далоні аброк успаміну, — аброк завісьці гэта, у руццэ ж у сьвятара будзе гаркая вада кляцьбы;
19 І прывядзець яе сьвятар да прысягі, і скажа жонцы: "Калі ніхто не ляжаў із табою, і ты не зьвярнула на нечысьць супроці мужа свайго, то не пашкодзе табе гэтая гаркая а кляцьбяная вада;
20 А калі ты адвярнулася ад мужа свайго й калі ты сплюгавілася, і калі хто ляжаў із табою апрача мужа твайго, —
21 Тады сьвятар хай прывядзець жонку да прысягі прысягаю кляцьбы, і скажа сьвятар жонцы: — Няхай зробе табе СПАДАР на кляцьбу а на выкляцьце меж народу твайго, і хай зробе СПАДАР лядзьве твае апалымі і жывот твой апохлым;
22 І хай пройдзе вада гэтая кляцьбяная ў нутр твой, каб апох жывот і апала лядзьве". І скажа жонка: "Амін, амін".
23 І напіша сьвятар кляцьбу гэтую ў кнізе, і змые яе гаркой вадою;
24 І дасьць жонцы выпіць гаркую кляцьбяную ваду, і ўвыйдзе ў яе вада кляцьбяная, на гарчыню.
25 І возьме сьвятар із рук жонкі дар завісьці, і будзе нахінаць дар туды-сюды перад відам СПАДАРА, і дабліжа яго да аброчніка.
26 І возьме сьвятар жменю з дару ўспаміну ейнага з хлебнага аброку, і будзе кадзіць на аброчніку, і потым дасьць жонцы выпіць вады.
27 І як дасьць напіцца вады, і будзе, калі яна нячыстая й зрабіла выступ супроці мужа свайго, увыйдзе ў яе гаркая кляцьбяная вада на гарчыню ёй, і апохне жывот ейны, і ападуць лядзьве ейныя, і будзе гэтая жонка кляцьбою сярод народу свайго.
28 А калі жонка ня сплюгавілася й чыстая яна, дык будзе нявінная і будзе запладняцца насеньням.
29 Гэта права завісьці, як жонка адвернецца ад мужа свайго й сплюгавіцца,
30 Альбо як у мужу пройдзе дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю: і ён пастанове жонку перад відам СПАДАРОВЬМ, і ўчыне зь ёю сьвятар усе подле гэтага права.
31 І будзе муж нявінны ад бяспраўя, а тая жонка панясець бяспраўе свае».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі, 5 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.